Запрашаем на запусты!
Менавіта так называецца час ад свята Трох Каралёў да Папяльцовай серады. Гэта час гучнай забавы, танцаў і маскарадаў. Час, калі можна ўдосталь навесяліцца перад Вялікім пастом.
У гэтым годзе мы вырашылі ладзіць забаву разам і прыгатавалі адпаведную праграму. Будуць маскарады, народныя танцы, гульні, розыгрышы і жарты. Абяцаем вясёлы вечар!
З сабой пажадана прынесці добры настрой.
Калі? – 01 сакавіка (субота)
Дзе? – Катэхетычны Каледж
