Экзамены

УВАГА!

Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах абвяшчае аб прыёме кандыдатаў на навучанне на 2020–2021 год.

Каб паступіць у каледж, неабходна:

1. Вызначыцца са спецыялізацыяй. Набор адбываецца ў адну з чатырох груп па спецыялізацыі на выбар:

  • катэхетыка (катэхет-арганізатар літургіі; катэхет-арганізатар рэлігійнага турызму і адпачынку);
  • агульная тэалогія (без права выкладання катэхізіса);
  • сямейнае кансультаванне;
  • кансультаванне ў галіне залежнасцяў.

Спецыяльнасць «Катэхетыка» прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння ўстановы працаваць у парафіях у якасці катэхета (выкладчыка катэхізіса).

Спецыяльнасць «Агульная тэалогія» прадугледжана для асобаў, якія не маюць намеру працаваць катэхетамі. Яна разлічаная на людзей, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію.

Спецыяльнасць «Сямейнае кансультаванне» прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных пытанняў, звязаных з сужэнскім і сямейным жыццём вернікаў.

Спецыяльнасць «Кансультаванне ў галіне залежнасцяў» прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных праблем, звязаных з разнастайнымі залежнасцямі і сузалежнасцю вернікаў.

2. Прадставіць наступныя дакументы:

  • заява на імя дырэктара (напісаная ўласнаручна);
  • біяграфія (напісаная ўласнаручна);
  • рэкамендацыйны ліст ад пробашча парафіі;
  • копіі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі (мірапамазання);
  • 2 фотаздымкі 3×4;
  • копія атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі або іншыя дакументы аб адукацыі;
  • копія пашпарта;
  • медыцынская даведка па форме 086.

3. Здаць экзамен па катэхізісе і прайсці вусную кваліфікацыйную размову.

Дакументы можна падаць раней альбо непасрэдна ў дзень здачы экзаменаў.

Уступны экзамен у 2020 г.:

  • першы тур — 29 жніўня ў 11.00;
  • другі тур — 5 верасня ў 11.00.

Увага! Пажадана ўзгадніць час падачы дакументаў, звязаўшыся з сакратарыятам каледжа па тэлефонах або праз электронную пошту:

+375 (163) 57 93 14
+375 (29) 513 57 92 (МТС)

e-mail: callegge@gmail.com

Размовы за гарбатай

кс.Андрэй Рылка

На гэтым з’ездзе (2 снежня) ўвечары будзе магчымасць па-размаўляць з ксяндзом Андрэем Рылкам. Можна будзе задаць розныя хвалюючыя пытанні. Як і кожны раз збіраемся пасля вячэры. Застаемся ў сталоўцы, Пачатак прыблізна а 20 гадзіне.. Запрашаем усіх навучэнцаў.

Іспыт па ЛІТУРГІКЕ ў 2 курса

brewiarz_by2

Паважаныя навучэнцы трэцяга курса, нагадваем вам, што на гэтым з’ездзе будзе іспыт па “Экуменізму” (01.12.2018) а 20 гадзіне ў класе Св. Паўла (114)

Іспыт будзе прымаць дырэктар кс. Юрый Дрозд.

Не забудзьцеся ўзяць з сабой заліковыя кніжкі!

Размовы за гарбатай

кс.Андрэй Рылка

На гэтым з’ездзе (13 студзеня) ўвечары будзе магчымасць па-размаўляць з ксяндзом Андрэем Рылка. Можна будзе задаць розныя хвалюючыя пытанні. Як і кожны раз збіраемся пасля вячэры.Застаемся ў сталоўцы, Пачатак прыблізна а 20 гадзіне.. Запрашаем усіх навучэнцаў.

Сардэчна запрашаем на Аплатковае спатканне.

zaprashaem

Запісацца на ўдзел у мерапрыемстве можна па тэлефонах:

+375 (29) 644-26-05 (Вел)
+375 (29) 513-57-92 (МТС)
+375 (0163) 57-93-07

Ці даслаць заяву на E-mail: 
callegge@gmail.com

 

УВАГА!!!

Сардэчна запрашаем студэнтаў і выпускнікоў на Аплатковае спатканне.

zaprashaem

Запісацца на ўдзел у мерапрыемстве можна па тэлефонах:

+375 (29) 644-26-05 (Вел)
+375 (29) 513-57-92 (МТС)
+375 (0163) 57-93-07

Ці даслаць заяву на E-mail: 
callegge@gmail.com

 

 

Паважаныя студэнты!

viber image

У раскладзе заняткаў на з’езд 28-29.01.2017 адбыліся змены: у кансультантаў і катэхетаў 3 курса замест “Біяэтыкі” будуць лекцыі па “Тэалогіі духоўнасці” (кс. мгр. Віталь Сапега).

istock_000010034793large

А Б ’ Я В А

Паважаныя студэнты!

14 студзеня 2017 года ў 20-00 будзе магчымасць сустрэцца з магістрам медыцыны выкладчыкам Баранавіцкага каледжа і школы сямейнага жыцця ў Мінску спадарыняй Таццянай Антонавай.

Сустрэча будзе праходзіць у выглядзе майстар-класа па МРП з магчымасцю атрымаць адказы на пытанні па тэме. Заахвочваем вас да пазнання хрысціянскага падыходу планавання сям’і.

 

Жадаючых паўдзельнічаць у сустрэчы просім запісацца і набыць сшыткі для практычных заняткаў у сакратарыяце каледжа. 

Інаўгурацыя новага навучальнага года

1 сентября

Сардэчна ўсіх запрашаем на інаўгурацыю новага навучальнага года!

Урачыстасць адбудзецца 26 верасня  па адрасе: вул. Шаўчэнкі, 6 і распачнецца Святой Імшой а 15 гадзіне. 

Чытаць далей

5 верасня — другі тур уступных экзаменаў

prihlaska

Паважаныя абітурыенты!

5 верасня а 11.00 пройдзе другі тур уступных экзаменаў у Катэхетычны каледж (экзамен з катэхізіса і вусная кваліфікацыйная размова).  Чытаць далей