Каледж
Сімпозіум прысвечаны стагоддзю Пінскай дыяцэзіі
Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах 27 верасня сабраў навучэнцаў і усіх зацікаўленных ў навуковым сімпозіуме, прысвечанаму 100-годдзю Пінскай дыяцэзіі.
Да адкрыцця і ўдзелу ў сімпозіуме быў запрошаны архімадрыт Сяргей Гаек, апостальскі адміністратар для католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі, які прывітаў прысутных і абвясціў адкрыццё сімпозіума.
На пачатку сімпозіума былі прачытаны даклады:
даклад на тэму «100-годдзе Пінскай дыяцэзіі ў тэалагічнай перспектыве» прадставіў кс. д-р Юрый Дрозд, звярнуўшы увагу на пройдзены шлях Пінскай дыяцэзіі з перспектывы біблійнага разумення часу, дзе праз звычайныя падзеі дзейнічае план Бога аб збаўленні людзей, як у паўсядзённым жыцці могуць адбывацца вялікія змены.
даклад на тэму «Каталіцкая адукацыя і выхаванне ў Пінскай дыяцэзіі ў 20-30-х гг. ХХ стагоддзя» прадставіла кандытат гістарычных навук Зянюк Р. У. У сваім выступленні прадэманстраваны фотаздымкі з архіваў, пры іх дапамозе перанеслісь ў першыя дзесяцігоддзі пасля заснавання Пінскай дыяцэзіі, убачылі як праводзілісь заняткі, дзе вернікі навучалісь основам веры. Важнай часткай на той час з’яўлялась літаратура, якая распаўсюджвалась, а таксама музычныя і мастацкія традыцыі, якія ўзбагачалі культуру дыяцэзіі.
пасля перапынку на каву з трэцім дакладам на тэму«Асветніцкая і культурная дзейнасць грэка-каталіцкай канфесіі ў гісторыі Пінскай дыяцэзіі» да прысутных звярнўся кандытат гістарычных навук Верамееў С. Ф. Падрабязна распавёў пра спадчыну вернікаў грэка-каталіцкага абраду на тэрыторыі Пінскай дыяцэзіі. У Пінскай дыяцэзіі грэка-каталіцкія супольнасці на той час мелі свае храмы, дзе праводзілісь літургіі . Абрады, якія выкарыстоўваюцца ў службах, часта ўключалі элементы, якія адлюстроўваюць культурныя асаблівасці рэгіёна. У сучасных умовах грэка-каталіцкія супольнасці працягваюць захоўваць і развіваць сваю спадчыну.
Затым адбылося падвядзенне вынікаў, падчас якога арганізатары і дакладчыкі адзначылі актыўнасць удзельнікаў і цікавасць да тэмы, выказваючы меркаванні, што такія сімпозіумы можна будзе ладзіць сістэматычна.
Кульмінацыяй сімпозіума была цырымонія адкрыцця навучальнага года. Традыцыйна на пачатку ўрачыста выпуснікам каледжа ўручылі дыпломы, як пацвярджэнне аб аканчані вучобы. Пасля трох гадоў навучання, паспяховай здачы ўсіх экзаменаў і напісання заліковых прац, магчыма яны, у хуткім часе стануць дапамагаць дзецям і моладзі пазнаваць і любіць навуку Езуса Хрыста і Ягоны Касцёл. Словы ўдзячнасці атрымалі выкладчыкі і адміністрацыя каледжа за клопат, забеспячэнні як мага лепшых умоваў для здабыцця ведаў, аб адпаведнай і ўсебаковай фармацыі навучэнцаў. Пасля студэнты першага курса атрымалі заліковыя кніжкі і студэнцкія білеты. Яны падзякавалі выкладчыкам і старэйшым навучэнцам за цёплы прыём у супольнасць гэтай навучальнай установы. Інаугурацыя новага навучальнага года ў Катэхетычным каледжы завяршылась спевам Gaudeamus.
Дзякуй ўсім, хто завітаў, дзякуй гасцям, выкладчыкам, дзякуй ўсім, хто дапамагаў ў мерапрыемстве. У добры шлях, сябры!





































“Навуковы сімпозіум з нагоды 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі”
Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія) сардэчна запрашае на «Навуковы сімпозіум з нагоды 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі»

Сімпозіум адбудзецца 27 верасня па адрасе: г. Баранавічы, вул. Тараса Шаўчэнкі, 6 (Дом Святой Тройцы).
План мерапрыемства:
14.30 — святая Імша ў капліцы каледжа з удзелам біскупаў, святароў, выкладчыкаў, студэнтаў каледжа і гасцей;
15.30 — адкрыццё сімпозіума, уступнае слова біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі;
15.40 — даклад на тэму «100-годдзе Пінскай дыяцэзіі ў тэалагічнай перспектыве» (кс. д-р Юрый Дрозд);
16.00 — даклад на тэму «Каталіцкая адукацыя і выхаванне ў Пінскай дыяцэзіі ў 20-30-х гг. ХХ стагоддзя» (Зянюк Р. У.);
16.25 — перапынак на каву;
16.45 — даклад на тэму «Асветніцкая і культурная дзейнасць грэка-каталіцкай канфесіі ў гісторыі Пінскай дыяцэзіі» (Верамееў С. Ф.);
17.15 — пытанні да дакладчыкаў, дыскусія;
17.30 — перапынак на каву;
18.00 — Інаугурацыя новага навучальнага года ў Катэхетычным каледжы:
- уручэнне дыпломаў выпускнікам;
- уручэнне студэнцкіх білетаў першакурснікам — спеў Gaudeamus;
- слова студэнтаў і катэхетаў;
19.00 — святочная вячэра.
Даведкі і запіс па тэлефонах:
+375 (29) 513-57-92 (МТС)
+375 (29) 644-26-05 (А1)