Навіны

Карнавал ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага

Для студэнтаў Катэхетычнага Каледжа імя Зыгмунта Лазінскага 7 лютага быў арганізаваны карнавал. У свяце таксама прынялі актыўны ўдзел брат Карнэліўш Консэк SVD, а. Віталь Сапега ОР, с. Кляра Волчак CSFNі Святлана Квяткоўская. Атмасфера вечара была цёплай, цудоўнай і радаснай.

Усе ўдзельнікі адказна падышлі да выбару касцюмаў, таму вечар быў сапраўды незабыўным. Якіх толькі казачных герояў не было! Прысутнічалі Пірат, і Прынц, і Сланечнік, і Чабурашка, і Сакура, і Разбойнікі, і Васіліса Прамудрая, і шмат Прынцэс… Нават Дрэва пазнання дабра і зла было на карнавале.

Праграма вечара была вясёлая і вельмі насычаная.Вядучыя падзялілі ўдзельнікаў на каманды, якія называліся “Катэхеты”і “Кансультанты” . І пачалося спаборніцтва, якое было напоўнена смехам і яскравымі эмоцыямі. У складзе журы былі брат Карнэлій, а. ВітальСапега,с. Кляра і Святлана. А пасля конкурсаў было шмат танцаў. Час прайшоў так незаўважна!

Сваімі ўражаннямі ад вечарападзеляцца студэнты Катэхетычнага каледжа.

Анастасія Цярэшка, студэнтка 1 курса спецыяльнасці “Катэхетыка”:

Гэта быў мой першы ў жыцці карнавал, і мне ён вельмі спадабаўся. Многія з нас уклалі часцінку сябе пры стварэнні вобразаў. Была цудоўная праграма з цікавымі конкурсамі. Адчула азарт у працэсе ўдзелу. Я лічу, што карнавал паспрыяў не толькі стварэнню святочнай атмасферы перад Вялікім Постам, але і ўзманенню супольнасці каледжа. Такія сумесныя вясёлыя мерапрыемствы аб’ядноўваюць, вучаць працаваць у камандзе. У мяне станоўчыя эмоцыі. Спадабаўся баланс паміж забаўляльнай часткай і пазнаваўчай.

Караліна Міцкевіч, студэнтка 2 курса спецыяльнасці “Катэхетыка”:

Мне карнавал вельмі спадабаўся. Гэта быў час, напоўнены танцамі, гульнямі, спевамі і пазнавальнымі віктарынамі! Вельмі радавала вока тое, што кожны ўдзельнік з творчасцю падышоў да падрыхтоўкі касцюма. Дзякуй вялікі ўсім, хто рыхтаваў карнавал, і ўжо чакаем наступны!

Марыя Свірэпа, студэнтка 3 курса спецыяльнасці “Сямейнае кансультаванне”: Кожны год праводзіцца карнавал. І заўжды ўсе яго чакаюць. У гэтым годзе ён аказаўся вельмі добрым. Класная арганізацыя, цікавыя і карысныя конкурсы. Выдатна тое, што было шмат нагляднасці, актыўнасці. Можна сказаць, што мерапрыемства ішло ў нагу з часам. Было цікава, забаўляльна, пазнаваўча. Увесь вечар усмешкі не сыходзілі з твараў. Вельмі спадабалася, што атрымалася правесці час у коле прыемных і класных людзей

Інтэграцыя праз гульні

9 снежня ў Баранавічскім катэхетычным каледже прайшоў цікавы катэхетычны майстар-клас “Інтэграцыя праз гульні” пад кіраўніцтвам сястры салезіянкі Дар’і Еўтохоўскай.   
Адным са шляхоў пераадолення крызісу
сярод дзяцей і моладдзі з’яўляецца выхаванне з арыентацыяй на духоўна-хрыціянскія каштоўнасці і гэта прыярытэтная задача Касцела.

Гульня з’яўляецца фундаментальным, незаменімым для росту і развіцця дзіцяці. Сястра мае больш за 13 год катэхетычнай практыкі, досвед працы з дзецьмі і моладдзю.

Сустрэча распачалась з адмысловых практыкаванняў, гульняў і супольных дзеяў.  Праз супрацоўніцтва з іншымі людзьмі, удзельнікамі навучэнцамі і выпуснікамі нашай установы, кожны памножыў дадзеные Богам таленты. Усе дзеі суправаджалісь сумесным  гульнямі на знаёмства, гульнямі на катэхезе, гульнямі для летнікаў і выездаў. Даведалісь як ствараць супольнасці, праца з новымі вучнямі, асаблівасці кожнага ўзросту, цікава арганізоўваць час на выездах, адпачынках, канікулах,  як можна выкарыстовываць падчас занякаў гульні. Дзякуючы майстар-классу маем поўныя надзеі плены.