Уступная кампанія

Абітурыенту

 

Каб стаць студэнтам Катэхетычнага каледжа неабходна:

1.Вызначыцца са спецыялізацыяй. Набор студэнтаў адбываецца ў адну з чатырох груп па спецыялізацыі на выбар:

а) катэхетыка (для жадаючых працаваць катэхетам);

б) агульная тэалогія (без права выкладання катэхізіса);

в) сямейнае кансультаванне;

г) кансультаванне ў галіне залежнасцей.

Спецыяльнасць «Катэхетыка» прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння ўстановы працаваць у парафіях у якасці катэхета (выкладчыка катэхізіса). Студэнты гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць паглыбленага навучання ў галіне тэарэтычных асноваў і практычных метадаў катэхізацыі, якія існуюць у Каталіцкім Касцёле.

Спецыяльнасць «Агульная тэалогія» прадугледжана для асобаў, якія не маюць намеру працаваць катэхетамі. Гэтая спецыялізацыя разлічаная на людзей, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію. Акрамя гэтага студэнты маюць магчымасць удасканаліць свае веды ў галіне рэлігійнага аспекта гуманітарных навук.

Спецыяльнасць “Сямейнае кансультаванне” прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных пытанняў звязаных з сужэнскім і сямейным жыццём вернікаў.

Спецыяльнасць “Кансультаванне ў галіне залежнасцей” прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных праблем звязаных з разнастайнымі залежнасцямі і сузалежнасцю вернікаў.

2.Прадставіць наступныя дакументы:

Заява на імя дырэктара (напісаная ўласнаручна);
Біяграфія (напісаная ўласнаручна);
Рэкамендацыйны ліст ад пробашча парафіі;
Копіі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі (мірапамазання);
2 фотаздымкі 3×4;
Копія атэстата аб агульная сярэдняй адукацыі або іншыя дакументы аб адукацыі;
Копія пашпарта;
Медыцынская даведка па форме 086.

3.Здаць экзамен з катэхізіса і прайсці вусную кваліфікацыйную размову.

Дакументы можна падаць раней альбо непасрэдна ў дзень здачы экзаменаў.
Уступны экзамен для абітурыентаў у 2017 г.:

Апошняя субота жніўня — першы тур
Першая субота верасня — другі тур

Увага! Пажадана перад падачай дакументаў звязацца з сакратарыятам Каледжа па тэлефоне або праз электронную пошту і ўзгадніць час падачы дакументаў.