Студэнцкае жыццё

Сардэчна запрашаем на Аплатковае спатканне.

zaprashaem

Запісацца на ўдзел у мерапрыемстве можна па тэлефонах:

+375 (29) 644-26-05 (Вел)
+375 (29) 513-57-92 (МТС)
+375 (0163) 57-93-07

Ці даслаць заяву на E-mail: 
callegge@gmail.com

 

Каледж сабраў у адно

DSC_0232

      Каледж сабраў у адно тых, хто захоўвае свой дух свабодным, хто жадае рабіць дабро там, дзе таго хоча Бог; тых, хто шчыра любіць бліжніх і поўны рашучасці зрабіць іхняе жыццё — і сваё ўласнае — прыгажэйшым, больш карысным і радасным.

      Наш каледж — гэта невялікая супольнасць, у якой кожны студэнт напаўняецца Божым словам, дае суправаджаць сябе на шляху веры ў літургічным і штодзённым жыцці, можа знайсці адказы на непазбежныя пытанні. Гэта тое месца, дзе чалавек жыве Божай любоўю, месца, дзе дзеляцца і радасцю, і смуткам. Менавіта тут мы ўдасканальваем ці набываем навыкі супольнага жыцця: братэрскіх адносінаў, сумеснай малітвы, узаемнай падтрымкі. Менавіта тут знаходзяцца карані досведу веры.

Іна. Псіхалогія — гэта маё хобі дзесяцігадовай даўніны, і я заўсёды мела мару вучыцца ў такой установе, а перадусім вывучаць псіхалогію, заснаваную на біблійным фундаменце. Дзякуючы маёй сяброўцы Аксане мая мара здзейснілася, таму я атрымліваю надзвычайнае задавальненне ад таго, што маю магчымасць паглыбіць свае веды, зрабіць іх не аматарскімі, а прафесійнымі. Я не адчуваю страху як такога, бо тут ёсць асаблівая прыхільнасць выкладчыкаў, бо гэта іншая ўстанова. Па-другое, калі ёсць сітуацыя, якую можна змяніць, то навошта непакоіцца? А калі няма магчымасці змяніць, то які сэнс непакоіцца? Таму жывем без страху.

Алена. Я паступала сюды перадусім з мэтай папоўніць багаж сваіх ведаў, каб павысіць свой духоўны ўзровень. Ужо адбылося некалькі з’ездаў, і чым далей, тым больш родным робіцца гэтае месца. Ты прыязджаеш сюды, каб адпачыць ад мітусні, ад усяго таго, што кожны дзень уцягвае цябе. А тут цябе чакае сустрэча з абсалютна рознымі людзьмі, якія працуюць у розных сферах, і гэтыя сустрэчы робяць тваё жыццё больш насычаным, яшчэ больш цікавым ад размоваў з імі. Маё ўражанне ад першага экзамена: было класна; хоць і было хваляванне, аднак адчуванні ад самога працэсу вельмі прыемныя. Акрамя таго, мой багаж ведаў ужо папоўніўся, і гэта факт.

Вольга. Што прывяло мяне ў каледж? У першую чаргу, жаданне больш даведацца, спазнаць Божае слова. Дзеля самаадукацыі, дзеля таго, каб змяніць сябе ў лепшы бок, таму што змяняць сябе да лепшага — гэта бясконцы працэс. Каб працягваць працаваць з дзецьмі ў любых арганізацыях, як свецкіх, так і хрысціянскіх. Выкладчыкі маюць высокі прафесійны ўзровень. Першы экзамен пакінуў прыемныя ўражанні. Наша група мне вельмі падабаецца. Яна не толькі рознаўзроставая, але і самі студэнты з’яўляюцца спецыялістамі ў розных сферах. А галоўнае, што нас аб’ядноўвае, гэта імкненне як можна глыбей спазнаць Божую навуку, жаданне навучыцца і падзяліцца сваімі ведамі з іншымі.

Ларыса. Я аднавілася. Сюды мяне прывяло жаданне ведаў, жаданне праводзіць катэхізацыю дзяцей і дарослых, жаданне паглыбіць свае веды і гэтымі ведамі дзяліцца з навакольным светам. Я ўпэўнена, што Бога трэба спазнаваць. У некаторых сітуацыях хацелася б ведаць, чаму так адбываецца і атрымаць адказы на некаторыя пытанні. Нават калі не атрымаеш адказу ў той жа момант, паглыбіш сваю веру. Хацелася б, каб пасеяныя ў нашых сэрцах веды прараслі і прынеслі свой плён. Першы курс, новыя знаёмствы, розныя людзі з рознымі поглядамі, з рознай жыццёвай пазіцыяй… Але ўсіх нас аб’ядноўвае імкненне спазнаць Бога. Мы вучымся адносінам у групе, у аснове якіх павінна знаходзіцца любоў да Бога, цярплівасць, талерантнасць. Адарванне ад штодзённага жыцця ў сценах гэтага каледжа дазваляе больш глыбока ўвайсці ў свет духоўнасці, перагледзець свае погляды, учынкі, дзеянні і па-новаму прымяніць іх у тым акружэнні, дзе ты знаходзішся кожны дзень. Вельмі вялікую ролю адыгрываюць нефармальныя сустрэчы з выкладчыкамі. Менавіта ў нязмушанай атмасферы, насычанай даверам, можна атрымаць адказы на многія пытанні. Фактычна, гэта малыя рэкалекцыі.

Аксана. Вучыцца ў гэтым каледжы мне прапанавала дзяўчына, якая у гэтым годзе скончыла спецыяльнасць катэхэта. Разам са мною гэтым жаданнем загарэлася яшчэ адна маладая жанчына, з якой я пазнаемiлася тры месяцы таму. Нам пашанцавала прыехаць у апошні перыяд, калi яшчэ прымалi дакументы. Насамрэч шлях Пана Бога нiкому не вядомы, але самы лепшы. Я задаволена усiм. Маё жыцце пачало змяняцца ў лепшы бок.

 

УВАГА!!!

Сардэчна запрашаем студэнтаў і выпускнікоў на Аплатковае спатканне.

zaprashaem

Запісацца на ўдзел у мерапрыемстве можна па тэлефонах:

+375 (29) 644-26-05 (Вел)
+375 (29) 513-57-92 (МТС)
+375 (0163) 57-93-07

Ці даслаць заяву на E-mail: 
callegge@gmail.com

 

 

Паважаныя студэнты!

viber image

У раскладзе заняткаў на з’езд 28-29.01.2017 адбыліся змены: у кансультантаў і катэхетаў 3 курса замест “Біяэтыкі” будуць лекцыі па “Тэалогіі духоўнасці” (кс. мгр. Віталь Сапега).

Аплатковая сустрэча 2016

   dsc09707

     17 снежня у Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах адбылася аплатковая сустрэча студэнтаў, выкладчыкаў і гасцей каледжа.
     Традыцыйна святочны вечар пачаўся святой Імшой, якую цэлебраваў біскуп Антоній Дзям’янка. Пад час гаміліі біскуп звярнуў увагу на постаць Папы Францішкі, з нагоды яго 80-ці годдзя, і адзначыў, што ён з’яўляецца прыкладам чалавека, які заўжды дзейнічае і ніколі не спыняецца ў праслаўленні Госпада
     Пасля Імшы студэнты паказалі батлейку на сучасны лад, у якой паспрабавалі паказаць, як змяняюцца адносіны паміж людзмі, калі ў іх жыцці нараджаецца Езус
     Дзяленне аплаткай стварыла асаблівую сямейную атмасферу і кожны мог сказаць адзін аднаму добрае слова і скласці святочныя пажаданні. Падчас смачнай вячэры студэнты працягнулі дзяліцца радасцю і спяваць калядныя спевы. Кожны мог паўдзельнічаць у цікавых конкурсах і атрымаць прыемныя падарункі
     Усе студэнты удзельнічалі ў падрыхтоўцы свята і асабліва прыемна было бачыць задаволеныя ўсмешкі на прыканцы вечара.

5 і 6 сакавіка ў катэхэтычным каледжы імя Зыгмунда Лазінскага ў Баранавічах адбыліся на 2 і 3 курсе заняткі па катэхэтыцы – практыцы

2djJ_Z7QwLE

5 і 6 сакавіка ў катэхэтычным каледжы імя Зыгмунда Лазінскага ў Баранавічах адбыліся на 2 і 3 курсе на першы погляд звычайныя заняткі па катэхэтыцы – практыцы.  Але на самой справе гэта былі не звычайныя заняткі, бо кожны са студэнтаў мог паспрабаваць сябе ў якасці выкладчыка катэхэзы і вучня. Найбольш хвалюючым было тое, што гэтыя заняткі праводзілі сярод сваіх і сваім.Але гэта не стала перашкодай для таго, кабзаняткі спадабаліся і “вучням”, і “катэхетам”. Чытаць далей

Радаснае чуванне

bDp4HIx7ytg

У ІІІ Нядзелю Адвэнту — Нядзелю Радасці —  мы распачалі акцыю “Радаснае чуванне”, прысвечаную адной з найпрыгажэйшых традыцый Касцела — Раратам. Час падвесці вынікі. 

Чытаць далей

Аплаткавая сустрэча прайшла ў Катэхетычным каледжы

notbIIyC-iE

19 снежня студэнты, выпускнікі і выкладчыкі Катэхетычнага каледжа імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах сабраліся перад святам Божага Нараджэння на аплатковую сустрэчу, якая з цягам год стала тут традыцыйнай.

Чытаць далей

istock_000010034793large

А Б ’ Я В А

Паважаныя студэнты!

14 студзеня 2017 года ў 20-00 будзе магчымасць сустрэцца з магістрам медыцыны выкладчыкам Баранавіцкага каледжа і школы сямейнага жыцця ў Мінску спадарыняй Таццянай Антонавай.

Сустрэча будзе праходзіць у выглядзе майстар-класа па МРП з магчымасцю атрымаць адказы на пытанні па тэме. Заахвочваем вас да пазнання хрысціянскага падыходу планавання сям’і.

 

Жадаючых паўдзельнічаць у сустрэчы просім запісацца і набыць сшыткі для практычных заняткаў у сакратарыяце каледжа. 

Відэакатэхізіс: пра каталіцкую веру за 3 хвіліны

Часам растлумачыць іншым у што вераць каталікі бывае цяжкай задачай. Аднак цяпер гэта ў мінулым! Святар Іаганэс Шварц з Ліхтэнштэйна выпусціў “ЗМС”  — цыкл з 3-4 хвілінных мультфільмаў, распавядаючых пра асноўныя пытанні каталіцкага веравучэння. 

Чытаць далей