Выкладчыкі

Выкладчыкі

 
ks-yurij-drozd  

Кс. Юрый Дрозд 

Дырэктар Катэхетычнага каледжа.
Выкладчык экуменізма і літургікі.
Магістр гісторыі і тэалогіі.
Скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя М. Танка ў 2008 годзе, у 2014 – Міждыяцэзіяльную вышэйшую духоўную семінарыю імя св.Тамаша Аквінскага ў Пінску. З’яўляецца дактарантам Экуменічнага інстытута Люблінскага каталіцкага універсітэту.

 
sakratar  

Святлана Квяткоўская

Сакратар каледжа.
Скончыла факультэт прыкладной матэматыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў 1985 годзе. Выпускніца Школы сямейнага жыцця ў Мінску 2009 года. Скончыла 2-х гадовую Школу журналістыкі пры часопісе “Дыялог”. Уваходзіць у склад Камісіі па справах душпастырства сем’яў Пінскай дыяцэзіі.

Замужам, мае сына і дачку.

 
Щучко   Ядвіга Шчучко

Выкладчык рэлігіязнаўства, місіялогіі.

Магістр тэалогіі. Скончыла Вільнюскі тэхнічны універсітэт (VGTU) і Універсітэт кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве (UKSW).

 

Соломон  

Кс. Ян Саламон

Выкладчык фундаментальнай тэалогіі.

Доктар фундаментальнай тэалогіі, магістр тэалогіі, .

 
Лысый

Кс. Андрэй Лысы

Выкладчык біяэтыкі.

Доктар тэалогіі. Скончыў  Універсітэт кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве. Рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі Таварыства Хрыста для палякаў эмігрантаў у Познані (Польшча).

   
Повайбо  

Кс. Юрый Павайба

Выкладчык гісторыі філасофіі.

Доктар філасофскіх навук. Выкладчык Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску, Катэхетычнага інстытута ў Гродне.

 
Волохович  

Уладзіслаў Валаховіч

Выкладчык Святога Пісання.

Доктар тэалогіі, скончыў факультэт тэалогіі Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта імя Яна Паўла ІІ, дырэктар дабрачыннага Фонду абароны жыцця і сям’і «Адкрытыя сэрцы», выкладчык Святога Пісання ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску.

Сем’янін, бацька чатырох сыноў і дачкі.

 
Жегарин  

Кс. Юрый Жэгарын

Выкладчык прадмета “Сродкі масавай камунікацыі”.

Доктар тэалагічных навук. Скончыў Каталіцкі універсітэт у Любліне па спецыяльнасці мас-медыя.

 
ks.Adam-Dyinak  

Кс. Адам Дынак 

Выкладчык уводзін у тэалогію. 

Доктар тэалагiчных навук. Скончыў Унiверсiтэт кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве. Вiцэ-рэктар Мiждыяцэзiяльнай вышэйшай духоўнай семiнарыi iмя св. Тамаша Аквiнскага ў Пiнску.

 
 
Рылко

Кс. Андрэй Рылка

Выкладчык філасофіі, сацыяльнага вучэння Касцела.

Магістр тэалогіі і філасофіі, дактарант філасофскага факультэта Люблінскага каталіцкага універсітэта імя Яна Паўла ІІ, рэктар Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску.

   
Силькевич  

Кс. Алег Сількевіч

Выкладчык дагматычнай тэалогіі.

Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў г. Драгічын (Польша). Ад 2007г. дактарант тэалагічнага факультэта з тэалогіі дагматычнай ў Каталіцкім універсітеце імя Яна Паўла ІІ,г.Люблін. З 2009 па 2013г. быў дырэктарам Катэхетычнага каледжа.

 
Романчук  

Кс. Аляксей Раманчук

Выкладчык гісторыі Касцела, патралогіі.

Скончыў  Вышэйшую духоўную семінарыю  ў г.Гродна. У Каталіцкім універсітеце імя Яна Паўла ІІ у г.Люблін (Польшча)  атрымаў ступень магістра тэалогіі, на тэалагічным факультэце абараніў ліцэнцыят з гісторыіі касцёла.

Выкладчык  Міждэяцэзіяльнай Вышэйшай духоўнай семінарыі  імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску.

 
Вашкевич

Кс. Станіслаў Вашкевіч

Выкладчык маральнай тэалогіі, вучэння аб сям’і.

Магістр ліцэнцыянт. Адказны за душпастырства сем’яў Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі.

   
Урбан  

Кс. Павел Урбан

Выкладчык кананічнага права.

Магістр-бакалаўр кананічнага права. Скончыў Люблінскі каталіцкі універсітэт па спецыяльнасці кананічнае права. Віцэ-афіцыял касцельнага суда ў Гродне. Скончыў курсы рэстаўратараў і спецыялістаў па сакральным мастацтве ва універсітэце  імя М. Каперніка ў Торуні, а таксама курс па праблемах алкагалізму і Апостальства цвярозасці ў Закрочыме.

 
Шпеть  

Кс. Алег Шпець

Выкладчык пастаральнай тэалогіі.

Магістр ліцэнцыянт пастаральнай тэалогіі. Скончыў Духоўную семінарыю ў Познані. Выкладчык Міждыяцэз’яльнай духоўнай семінарыі ў Пінску.

 
Сапега   А. Віталій Сапега
Выкладчык тэалогіі духоўнасці.Магістр антрапалагічнай тэалогіі. Скончыў Брэсцкі палітэхнічны інстытут і Папскую тэалагічную акадэмію ў Кракаве. Цяпер вучыцца на PWUT.
 
Хиневич4  

Кс. Юрый Хіневіч

Выкладчык катэхетыкі (тэорыі).

Магістр ліцэнцыянт тэалогіі. Скончыў Каталіцкі універсітэт у Любліне. Выкладчык Міждыяцэз’яльнай духоўнай семінарыі ў Пінску.

 
Халапук  

С. Таццяна Халапук

Выкладчык катэхетыкі (практыкі).

Магістр тэалогіі, скончыла Папскі Тэалагічны Кірунак ва універсітэце ў Варшаве, а таксама 3-гадовыя педагагічна-катэхетычныя курсы, з 1992 па 1994 гг вучылася ў Катэхетычным каледжы ў Баранавічах. Выкладае катэхезу ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Светлагорску.

 
 
alena  
Алена Валаховіч
 
Выкладчык сямейнай катэхетыкi, дашлюбнай катэхетыкi. 

 Магiстр навук аб сям’i. Скончыла Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт імя Яна Паўла ІІ (Iнстытут навук аб сям’i), а таксама педагагiчны факультэт Беларускай Акадэмii музыкi.

Замужам, з’яўляецца мацi 5 дзяцей.

 
grigorovich  

Кс. Алег Грыгаровіч

Выкладчык педагогікі і сацыяльнай педагогікі

Магістр тэалогіі і выхаваўчых навук

У 2004 годзе скончыў Вышэйшую Духоўную семінарыю ў Алтажэве (Польшча). З 2005 па 2010 г.г. вучыўся ў Папскім Салезіянскім універсітэце (Рым, Італія)

 
Солобуда  

Кс. Павел Салабуда

Выкладчык педагогікі.

Магістр псіхалогіі, аўтар некалькіх навуковых публікацый і праведзеных псіхалагічных даследванняў. Дырэктар Каталіцкай сямейнай кансультацыі  і эксперт Касцельнага суда Гродзенскай дыяцэзіі. У 2012 г. арганізаваў Першы Кангрэс каталіцкіх СМІ ў Беларусі. З 2013 г. з’яўляецца дырэктарам Тэлевізійнага цэнтра пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.Выкладчык агульнай псіхалогіі, псіхалогіі развіцця чалавека, пастаральнай псіхалогіі, а таксама масс-медыі ў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі.

 
Малиновский  

А. Яўген Маліноўскі

Выкладчык псіхалогіі (сацыяльная, сямейная).

Кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю і Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя М.Танка. .

 
Булыга  

Віталь Булыга

Выкладчык псiхалогii развiцця, сямейнай паталогii i прафiлактыкi, сямейнага кансультавання.

 Магістр псіхалогіі, сацыяльнай псіхалогіі.
Скончыў Беларускі інстытут правазнаўства ў 2009 годе, у 2011 – Мінскі інстытут упраўлення. Кансультант па пытаннях цяжкіх жыццёвых сітуацый у жаночай кансультацыі. Аўтар шэрагу асветніцкіх артыкулаў і рэцэнзаваных адукацыйных курсаў актыўнага навучання. Выпускнік Катэхетычнага каледжа 2012 года.

Сем’янін, бацька двух дачок і сына.

 
Синюк  
Алена Сінюк
 
Выкладчык псіхалогіі.
 
Скончыла Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт ім. І.П.Шамякіна, Магілеўскі дзяржаўны універсітэт ім. А.А.Куляшова і Маскоўскі гештальт-інстытут. З’яўляецца сертыфікаваным гештальт-тэрапеўтам. Выпускніца Катэхетычнага каледжа 1995 года.
 
   
Марыя Рудая
 
Выкладчык псiхадыяностыкi
 
 
Антонова    Таццяна Антонава

Выкладчык  МРП (метады распазнання плоднасці).
 
Скончыла Мінскі медыцынскі ўніверсітэт, урач-педыятр. Выпускніца Катэхетычнага каледжа 2012 года. Працуе ў цэнтры павышэння кваліфікацыі кіруючых працаўнікоў і спецыялістаў медыцыны.
Замужам, мае дачку. 
 
 

 


Увага! Старонка на стадыі распрацоўкі: інфармацыя можа быць няпоўнай і недакладнай!