Галерэя

Урачыстае адкрыцце навучальнага года

2018-09-29-baranki-008

29 верасня, у свята св. Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала, у катэхетычным каледжы імя біскупа Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах афіцыйна распачаўся чарговы навучальны год. Урачыстую інаўгурацыю з удзелам выкладчыкаў, студэнтаў і выпускнікоў каледжа ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

Іерарх сёлета адзначае 20-ю гадавіну біскупскага пасвячэння, з чым яго і павіншавалі ўдзельнікі ўрачыстасці. У гаміліі падчас інаўгурацыйнай св. Імшы наступнік на біскупскай кафедры біскупа Лазінскага, чыё імя носіць навучальная ўстанова, заклікаў паразважаць над заданнямі катэхета ў сучасным свеце.

Між іншым, біскуп Антоні адзначыў:

«Катэхеза ў нашыя дні — гэта вялікае місійнае заданне. Патрабаванні да катэхетаў большыя, чым да іншых вернікаў. Ад іх патрабуецца асаблівая адвага і мужнасць.Але сам Езус, Пан і Настаўнік, падбадзёрвае, кажучы: „Вучыце іх захоўваць усё, што Я загадаў вам. І вось Я з вамі ва ўсе дні аж да сканчэння веку“ (пар. Мц 28, 20)».

Пасля св. Імшы адбылося ўручэнне дыпломаў выпускнікам, а навучэнцы першага курса атрымалі студэнцкія білеты і заліковыя кніжкі. На першы курс у гэтым навучальным годзе было прынята 26 чалавек з розных парафій нашай краіны.

Афіцыйную частку інаўгурацыі дапоўніла прэзентацыя філасофска-тэалагічнага часопіса Studia Aquinalia, які выдаецца ў духоўнай семінарыі ў Пінску. Пра часопіс распавёў яго стваральнік кс. доктар Адам Дынак, які з’яўляецца віцэ-рэктарам семінарыі і таксама выкладае ў катэхетычным каледжы.

Паводле традыцыі, што склалася за гады існавання навучальнай установы, выпускнікі павіншавалі першакурснікаў і падрыхтавалі для іх падарункі. Другі курс прадставіў забаўляльную праграму. Дзень інаўгурацыі завяршыўся супольнай урачыстай вячэрай.

Аплатковая сустрэча 2017

DSC_2142

    16 снежня навучэнцы, выпускнікі і выкладчыкі Катэхетычнага каледжа імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах сабраліся перад святам Божага Нараджэння на аплатковую сустрэчу. 

Чытаць далей

Пачатак навучальнага года 2017/2018

DSC_9965

Пачатак навучальнага года 2017/2018

no images were found

Пачатак навучальнага года 2017/2018

DSC_9965

 

       Вечарам 23 верасня ў Катэхетычным каледжы ў Баранавічах урачыста распачаўся новы навучальны год. Традыцыйна напачатку інаугурацыі адбылася святая Імша, якую ўзначаліў ксёндз біскуп Антоні Дзям’янка. Разам з ім святочную Эўхарыстыю цэлебравалі новапрызначаны дырэктар каледжа ксёндз Юрый Дрозд, дзекан Баранавіцкага дзеканату ксёндз Валянцін Новак і выкладчык каледжа айцец Яўген Маліноўскі. Святары, супрацоўнікі і студэнты разам маліліся, просячы Духа Святога ўмацаваць іх сваімі дарамі. У гаміліі ксёндз біскуп Антоні Дзям’янка падкрэсліў, што тыя, хто вучыцца ў каледжы пакліканы ўзбагачаць свет евангельскімі каштоўнасцямі. Хрысціяне, па словах іерарха, евангелізуюць не таму, што хочуць запанаваць над светам, а каб зрабіць яго лепшым.

Чытаць далей

Адкрыцце навучальнага года 2016/2017

DSC_0177

Адкрыцце навучальнага года 2015/2016

phoca_thumb_l_baranki-006 (1)

26 верасня ў Катэхетычным каледжы імя З. Лазінскага ў Баранавічах адбылася святочная святая Імша, прысвечаная распачаццю новага навучальнага года. Імшу канцэлебравалі новы дырэктар каледжа кс. Павел Рудзьман, выкладчык дагматычнай тэалогіі кс. Алег Сількевіч і выкладчык гісторыі філасофіі кс. Юрый Павайба.

Вандроўка ў Пінск

12

Гістарычны дзень

cvVe6akv9wE

31 мая – гістарычны дзень не толькі таму, што ён скончыў вясну 2015 года, але і таму, што ў гэты дзень выпускнікі здалі апошні выпускны экзамен.

Выстава “Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці”

87UIEZy7rNg

21 сакавіка ў сцянах катэхетычнага каледжа прайшла выстава “Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці”. Выставу падрыхтаваў дабрачынны фонд “Адкрытыя сэрцы”, які займаецца абаронай жыцця і сям’і.

Звычайныя незвычайныя заняткі

IMG_3570

Калі мы чуем слова “заняткі”, якія думкі прыходзяць у галаву? Хтосьці падумае пра лекцыі ва універсітэце, хтосьці пра аэробіку, хтосьці пра гаспадарчыя справы, хтосьці пра хобі. Але для студэнтаў Катэхетычнага каледжа гэта слова мае яшчэ адно значэне – практычны курс катэхетыкі.