Рады вас вітаць на сайце нашага каледжа!
Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага —
першая ў Беларусі свецкая каталіцкая навучальная ўстанова!
Дзякуючы аптымальна арганізаванай навучальнай дзейнасці і адданай працы высокакваліфікаваных выкладчыкаў студэнты каледжа маюць магчымасць атрымаць веды па тэалогіі, гісторыі Касцёла, біблістыцы, педагогіцы,
філасофіі, псіхалогіі, а таксама прайсці духоўную
фармацыю і развіць свае таленты.
Сярод мэтаў Катэхетычнага каледжа —
умацаванне веры, пашырэнне
рэлігійных ведаў і развіцце
хрысціянскай культуры.
Сардэчна віншуем ксяндза Юрыя Пракапюка з назначэннем на пасаду дырэктара каледжа!

2021 год распачаўся ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага са зменаў. 6 лютага ва ўрачыстай атмасферы важная місія па далейшым кіраванні ўстановай і духоўным узрастанні яе студэнтаў была даручана новаму дырэктару кс. Юрыю Пракапюку.
Шаноўны кс. Юрый, калектыў каледжа разам са студэнтамі і выкладчыкамі шчыра віншуюць Вас з прызначэннем і жадаюць, каб гэта служэнне стала для ўсіх вялікай ласкай і слаўным працягам руплівай і самаадданай працы папярэдніх кіраўнікоў установы ды прынесла шмат плёну на Божай ніве. Ваш шлях як святара і выкладчыка ўжо адзначаны багатымі духоўнымі справамі дзеля дабра Касцёла і ўзмацнення веры многіх людзей. Няхай і на пасадзе дырэктара Бог спрыяе Вам ва ўсіх пачынаннях, у няпростыя моманты вядзе Сваёй рукой ды дае мудрасці і цярпення, а мы ўсе будзем Вашай падтрымкай і сутворцамі ў будаванні шчаслівага жыцця нашага любага каледжа і напісанні новых старонак яго гісторыі!
Каталіцкія сямейныя рухі з усёй Беларусі збяруцца на кангрэс у Баранавічах

З 1 па 3 чэрвеня ў каледжы пройдзе ІІІ агульнабеларускі Кангрэс каталіцкіх сямейных рухаў.
Праграма кангрэсу:
Аплатковая сустрэча 2017

16 снежня навучэнцы, выпускнікі і выкладчыкі Катэхетычнага каледжа імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах сабраліся перад святам Божага Нараджэння на аплатковую сустрэчу.
Каледж сабраў у адно

Каледж сабраў у адно тых, хто захоўвае свой дух свабодным, хто жадае рабіць дабро там, дзе таго хоча Бог; тых, хто шчыра любіць бліжніх і поўны рашучасці зрабіць іхняе жыццё — і сваё ўласнае — прыгажэйшым, больш карысным і радасным.
Чытаць далей
Пачатак навучальнага года 2017/2018

Вечарам 23 верасня ў Катэхетычным каледжы ў Баранавічах урачыста распачаўся новы навучальны год. Традыцыйна напачатку інаугурацыі адбылася святая Імша, якую ўзначаліў ксёндз біскуп Антоні Дзям’янка. Разам з ім святочную Эўхарыстыю цэлебравалі новапрызначаны дырэктар каледжа ксёндз Юрый Дрозд, дзекан Баранавіцкага дзеканату ксёндз Валянцін Новак і выкладчык каледжа айцец Яўген Маліноўскі. Святары, супрацоўнікі і студэнты разам маліліся, просячы Духа Святога ўмацаваць іх сваімі дарамі. У гаміліі ксёндз біскуп Антоні Дзям’янка падкрэсліў, што тыя, хто вучыцца ў каледжы пакліканы ўзбагачаць свет евангельскімі каштоўнасцямі. Хрысціяне, па словах іерарха, евангелізуюць не таму, што хочуць запанаваць над светам, а каб зрабіць яго лепшым.
Выпускны вечар для тых, хто скончыў вучобу

24 верасня ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах адбыўся выпускны вечар для тых, хто скончыў вучобу. У ім прынялі ўдзел таксама тыя, хто яшчэ толькі стаў студэнтам каледжа.
Святочны вечар пачаўся святой Імшой, якую цэлебраваў дырэктар каледжа кс. Павел Рудзьман. У гаміліі святар адзначыў, што веды, якія набылі сёлетнія выпускнікі за час вучобы, застануцца мёртвымі, калі не будуць прасякнуты верай і жаданнем несці іх ва ўсе асяроддзі свайго жыцця.
Выпускны курс катэхетычнага каледжу ў Баранавічах сдаў ex-universe.

Студэнты 3-га курсу катэхетычнага каледжу ім. Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах у суботу (04.06) паспяхова сдалі астатнія экзамены з ex-universe па катэхетыцы (тэорыі і практыкі), які прымалі кс. Юрый Хіневіч і с. Таццяна Халапук, а таксама па дагматычнай тэалогіі, які прымалі кс.Алег Сількевіч і с. Ядвіга Шчучко. На папярэднім з’ездзе, таксама выдатна, быў сданы экзамен ex-universe па Святому Пісанню, які прымаў спадар Уладзіслаў Валаховіч. Чытаць далей
Новым Апостальскім Нунцыем у Беларусі прызначаны мансеньёр Габар Пінтэр
Паведамленне Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь
Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што Яго Святасць Папа Францішак прызначыў мансеньёра Габара Пінтэра, які да гэтага часу займаў пасаду дарадцы Апостальскай Нунцыятуры ў Аўстрыі, Апостальскім Нунцыем у Рэспубліцы Беларусь. Чытаць далей
«Чаму наркотыкі?»: сімпозіум, прысвечаны барацьбе з нарказалежнасцю, прайшоў у Баранавічах

23 красавіка ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах прайшоў навукова-практычны сімпозіум, прысвечаны рэабілітацыі, аказанню духоўнай дапамогі і кансультаванню залежных людзей, якія ўжываюць наркатычныя і іншыя псіхаактыўныя рэчывы.
Навукова-практычны сімпозіум «Чаму наркотыкі? (пра спайсы і іншыя залежнасці)»

Залежнасці з’яўляюцца пагрозай не толькі для асобна ўзятага чалавека, але і грамадства ў цэлым. На жаль, трэба адзначаць, што пакуль мы разважалі пра тое, ці атрымалася нам дасягнуць узроўня інфармацыйнай цывілізацыі, беларускае грамадства апынулася захопленым ў іншыя рэаліі сучаснага жыцця – цывілізацыю залежнасцяў.