Нашая творчасць
Каледж сабраў у адно

Каледж сабраў у адно тых, хто захоўвае свой дух свабодным, хто жадае рабіць дабро там, дзе таго хоча Бог; тых, хто шчыра любіць бліжніх і поўны рашучасці зрабіць іхняе жыццё — і сваё ўласнае — прыгажэйшым, больш карысным і радасным.
Чытаць далей
Аплатковая сустрэча 2016
17 снежня у Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах адбылася аплатковая сустрэча студэнтаў, выкладчыкаў і гасцей каледжа.
Традыцыйна святочны вечар пачаўся святой Імшой, якую цэлебраваў біскуп Антоній Дзям’янка. Пад час гаміліі біскуп звярнуў увагу на постаць Папы Францішкі, з нагоды яго 80-ці годдзя, і адзначыў, што ён з’яўляецца прыкладам чалавека, які заўжды дзейнічае і ніколі не спыняецца ў праслаўленні Госпада
Пасля Імшы студэнты паказалі батлейку на сучасны лад, у якой паспрабавалі паказаць, як змяняюцца адносіны паміж людзмі, калі ў іх жыцці нараджаецца Езус
Дзяленне аплаткай стварыла асаблівую сямейную атмасферу і кожны мог сказаць адзін аднаму добрае слова і скласці святочныя пажаданні. Падчас смачнай вячэры студэнты працягнулі дзяліцца радасцю і спяваць калядныя спевы. Кожны мог паўдзельнічаць у цікавых конкурсах і атрымаць прыемныя падарункі
Усе студэнты удзельнічалі ў падрыхтоўцы свята і асабліва прыемна было бачыць задаволеныя ўсмешкі на прыканцы вечара.
5 і 6 сакавіка ў катэхэтычным каледжы імя Зыгмунда Лазінскага ў Баранавічах адбыліся на 2 і 3 курсе заняткі па катэхэтыцы – практыцы

5 і 6 сакавіка ў катэхэтычным каледжы імя Зыгмунда Лазінскага ў Баранавічах адбыліся на 2 і 3 курсе на першы погляд звычайныя заняткі па катэхэтыцы – практыцы. Але на самой справе гэта былі не звычайныя заняткі, бо кожны са студэнтаў мог паспрабаваць сябе ў якасці выкладчыка катэхэзы і вучня. Найбольш хвалюючым было тое, што гэтыя заняткі праводзілі сярод сваіх і сваім.Але гэта не стала перашкодай для таго, кабзаняткі спадабаліся і “вучням”, і “катэхетам”. Чытаць далей
Радаснае чуванне

У ІІІ Нядзелю Адвэнту — Нядзелю Радасці — мы распачалі акцыю “Радаснае чуванне”, прысвечаную адной з найпрыгажэйшых традыцый Касцела — Раратам. Час падвесці вынікі.
Каледж вачыма выпускнікоў 2015

На інаўгурацыі новага навучальнага года падчас уручэння дыпломаў выпускнікі каледжа расказалі ў прэзентацыі, чым за тры гады стала для іх гэтая навучальная ўстанова.
Гасанна! Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у Імя Пана!

І мноства людзей слала сваё адзенне на дарозе, а іншыя зразалі галінкі з дрэваў і слалі на дарозе. А натоўпы, якія ішлі спераду і следам за Ім, усклікалі:
Гасанна Сыну Давіда! Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у імя Пана! Гасанна на вьшынях!
(Мц 21,8-9)
А як віталі Езуса селета, пакажа нашая online-выстава.
Заўважаць у простых рэчах незвычайнае: інтэрв’ю з Алёнай Лукашэвіч

Як шмат цікавага і незвычайнага навокал! Але ці здольныя мы заўважыць гэта? Можа для гэтага патрэбна мець спецыяльныя здольнасці ці талент? Над гэтымі і іншымі пытаннямі сёння паразважаем разам з Алёнай Лукашэвіч, якая ўмее заўважаць незвычайнае нават у самых простых рэчах…
Во время поклонения Святым Дарам

Молитва – в молчании сердца,
Молитва – во взгляде очей… Чытаць далей
Крочым да Маці Божай: пра марнатраўства і пераходны ўзрост распавядаюць пілігрымы з Баранавічаў і Мінска

Мы заканчваем шэраг артыкулаў, прысвечаных урачыстасцям у Будславе, і сёння саімі думкамі з намі шчодра дзеляцца пілігрымы, якія ішлі да Маці Божай з Баранавічаў і Мінска.
Крочым да Маці Божай: Віцебск — Будслаў
Лета — гэта не толькі перыяд адпачынку для студэнтаў каледжа, але і час пілігрымак да санктуарыяў Маці Божай. Кожны год у паломніцтвы выбіраюцца людзі розных узростаў і з рознымі просьбамі з усіх куткоў Беларусі.
Мы працягваем шэраг артыкулаў, прысвечаны нашым уражанням, сведчанням і падзякам Богу за тыя цуды, якія Ен чыніць у нашым жыцці праз заступніцтва Марыі. Сення сваімі думкамі з намі дзеляцца тыя пілігрымы, якія ішлі да Будслаўскага санктуарыя ажно з Віцебска.