2013/2014
Ціха! Ідзе экзамен!

11 мая ў Катэхетычным каледжы было мітусліва і надзвычай ўрачыста. Кветкі, шалясценне старонак канспекта, узрушаныя твары, словы падтрымкі і пажаданні поспехаў – студэнты трэцяга курсу здавалі свой першы дзяржаўны экзамен па дагматычнай тэалогіі.
9 Мая з малітвай

Дзень Перамогі. Парады, канцэрты, гульні, салют – увесь дзень праходзіць у шуме, весялосці і безклапотнасці. Але можа нашыя ветэраны і тыя, хто аддаў сваё жыццё за Бацькаўшчыну, патрабуюць не толькі чырвоных цюльпанаў і георгіеўскіх стужак, не толькі курганоў і ўзгадвання ў школьных падручіках? Ціхая малітва, што нараджаецца ў самай глыбіны сэрца, можа зрабіць для іх значна больш, бо для Усемагутнага Бога няма нічога немагчымага.
Не быць абыякавымі: лекцыя Prolife ў Катэхетычным каледжы

5 красавіка выкладчык каледжа і кіраўнік фонда “Адкрытыя сэрцы” спадар Уладзіслаў Валаховіч правёў ужо традыцыйную гутарку-прэзентацыю Prolife для студэнтаў і выкладчыкаў каледжа.
Дзяліцца ведамі не менш прыемна, чым атрымоўваць іх самім: студэнты 2 курса паспрабавалі сябе ў якасці катэхетаў

22 сакавiка 2014 года застанецца ў памяцi будучых катэхетаў другога курса надоўга. Справа ў тым, што на гэтым з’ездзе студэнты разам з сястрой Таццянай Халапук упершыню трапiлi ў нядзельную школу ў якасцi выкладчыкаў i правялi 4 катэхезы.
Вялікдзень з беларускай паэзіяй

8 сакавіка каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі Grodnensis.by на чале з галоўным рэдактарам кс. Юрыем Жэгарыным прэзентаваў новы праект – “Вялікдзень з беларускай паэзіяй”.
Карнавал 2014!

У Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага прайшоў карнавал |
Студэнцкае жыццё Катэхетычнага каледжа імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах багата традыцыямі. І нягледзячы на тое, што людзі, якія іх пачыналі, даўно скончылі сваё навучанне, кожны год новыя студэнты імкнуцца падтрымаць і захаваць гэтае багацце. 8 лютага ў каледжы прайшоў традыцыйны карнавал. |
Малая справа — вялікая дапамога

Часам нам здаецца, што любіць – гэта вельмі складана, што любоў патрабуе ад нас шмат часу і намаганняў. Але, як паказвае практыка, гэта зусім не так!
Быць сведкам веры: завяршэнне Года веры ў Катэхетычным каледжы ў Баранавічах

16 лістапада ў дзень Маці Божай Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, супольнасць выкладчыкаў і студэнтаў Катэхетычнага каледжа імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах перажывала адмысловы вечар з нагоды завяршэння Года веры. Асаблівай радасцю стаў прыезд біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі, які адначасова з’яўляецца кіраўніком Вучонага савета каледжа.