2013/2014
9 Мая з малітвай
Дзень Перамогі. Парады, канцэрты, гульні, салют – увесь дзень праходзіць у шуме, весялосці і безклапотнасці. Але можа нашыя ветэраны і тыя, хто аддаў сваё жыццё за Бацькаўшчыну, патрабуюць не толькі чырвоных цюльпанаў і георгіеўскіх стужак, не толькі курганоў і ўзгадвання ў школьных падручіках? Ціхая малітва, што нараджаецца ў самай глыбіны сэрца, можа зрабіць для іх значна больш, бо для Усемагутнага Бога няма нічога немагчымага.
Не быць абыякавымі: лекцыя Prolife ў Катэхетычным каледжы
5 красавіка выкладчык каледжа і кіраўнік фонда “Адкрытыя сэрцы” спадар Уладзіслаў Валаховіч правёў ужо традыцыйную гутарку-прэзентацыю Prolife для студэнтаў і выкладчыкаў каледжа.