Нашая творчасць
Крочым да Маці Божай!

Лета — гэта не толькі перыяд адпачынку для студэнтаў каледжа, але і час пілігрымак да санктуарыяў Маці Божай. Кожны год у паломніцтвы выбіраюцца людзі розных узростаў і з рознымі просьбамі з усіх куткоў Беларусі. У гэтыя дні шматлікія вернікі накіроўваюцца да цудоўнага абраза Маці Божай Будслаўскай.
Менавіта нашым уражанням, сведчанням і падзякам Богу за тыя цуды, якія Ен чыніць у нашым жыцці праз заступніцтва Марыі, будзе прысвечаны шэраг артыкулаў, які распачынаем з вельмі шчырага і натхняльнага сведчання Веранікі Сідарэні. Чытаць далей
Такая розная…Пальмовая нядзеля

Пальмовая нядзеля – асаблівы дзень у літургічным годзе: і па сваім тэалагічным змесце, а таксама і па прыгажосці захаванай продкамі традыцыі. Веліч і значнасць падзей, якія мы сення ўзгадваем, нараджае ў сэрцы шмат думак і ўспамінаў. Некаторымі з іх падзяліліся студэнты Катэхетычнага каледжа…
У новы дзень з малітвай сэрца
Толькі з верай ў душы і з малітвай у сэрцы
Ты заўжды новы дзень пачынай!
Імя Божага Сына, Міласэрнага Збаўцы,
Ты заўсёды з даверам ўслаўляй!
Прагненне Божай міласэрнасці
Я прагну, Езу, Тваёй ласкі,
Любові, Божай дабрыні!
О любы, літасцівы Збаўца,
Мяне да Сэрца прыгарні!