Дзень адчыненых дзвярэй

Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах сардэчна запрашае жадаючых пазнаёміцца з гэтай каталіцкай навучальнай установай на «Дзень адчыненых  дзвярэй». Гэта магчымасць даведацца аб прапанаваных спецыяльнасцях, умовах паступлення, студэнцкага жыцця і задаць пытанні прадстаўнікам навучальнай установы.

Мерапрыемства пройдзе ў суботу 21 чэрвеня з 10.00 па 18.00 ў «Доме Святой Тройцы», якім апякуюцца айцы вербісты, па адрасе: г. Баранавічы, вул. Тараса Шаўчэнкі, 6.

У праграме:

  • экскурсія па навучальным комплексе,
  • інфармацыя аб парадку паступлення, праграмах, якія вывучаюцца ў каледжы і ўмовах навучання і пражывання,
  • наведванне Музея Бібліі, створанага пры каледжы,
  • сустрэча з дырэктарам каледжа, выкладчыкамі, студэнтамі і выпускнікамі за кубачкам гарбаты.

Даведкі па тэлефонах:

+375 (163) 67 64 19,
+375 (29) 513 57 92 (МТС),
+375 (29) 644 26 05 (А1).