Выходныя з Францішкам

14-16 сакавіка 2025 г. браты капуцыны і Францішканскі Ордэн Свецкіх вельмі сардэчна запрашаюць дарослых людзей на супольны велікапосны ўік-энд у Баранавічах.
Гэтыя дні будуць прысвечаны таму, каб даць сабе магчымасць сустрэцца з Богам і другім чалавекам, карыстаючыся досведам святога Францішка Асізскага, а таксама каб у яго духу падрыхтавацца да перажывання Пасхі.
Запісацца на ўдзел можна запоўніўшы маленькую анкету тут:
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScOeuAB6cjTFvftMU3_Zb1mNt16dQVb35bBll_PvNqe5mnDRw/viewform?usp=dialog
Па ўсіх пытаннях адносна ўдзелу можна звяртацца па тэлефоне
+375298700537 — брат Уладзіслаў Мінько
Пачатак у пятніцу 14 сакавіка а 20.00.
Памер ахвяравання за ўдзел з улікам пасілкаў — 100 руб.
Месца: г. Баранавічы, вул. Шаўчэнкі, 6