Выпускны курс катэхетычнага каледжу ў Баранавічах сдаў ex-universe.
Студэнты 3-га курсу катэхетычнага каледжу ім. Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах у суботу (04.06) паспяхова сдалі астатнія экзамены з ex-universe па катэхетыцы (тэорыі і практыкі), які прымалі кс. Юрый Хіневіч і с. Таццяна Халапук, а таксама па дагматычнай тэалогіі, які прымалі кс.Алег Сількевіч і с. Ядвіга Шчучко. На папярэднім з’ездзе, таксама выдатна, быў сданы экзамен ex-universe па Святому Пісанню, які прымаў спадар Уладзіслаў Валаховіч.
Пасля напружанай падрыхтоўкі і сдачы экзаменаў выпускнікі арганізавалі фотасесію з удзелам выкладчыкаў катэхетычнага каледжу.