sub-post

Дзень адчыненых дзвярэй

Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах сардэчна запрашае жадаючых пазнаёміцца з гэтай каталіцкай навучальнай установай на «Дзень адчыненых  дзвярэй». Гэта магчымасць даведацца аб прапанаваных спецыяльнасцях, умовах паступлення, студэнцкага жыцця і задаць пытанні прадстаўнікам навучальнай установы.

Мерапрыемства пройдзе ў суботу 21 чэрвеня з 10.00 па 18.00 ў «Доме Святой Тройцы», якім апякуюцца айцы вербісты, па адрасе: г. Баранавічы, вул. Тараса Шаўчэнкі, 6.

У праграме:

  • экскурсія па навучальным комплексе,
  • інфармацыя аб парадку паступлення, праграмах, якія вывучаюцца ў каледжы і ўмовах навучання і пражывання,
  • наведванне Музея Бібліі, створанага пры каледжы,
  • сустрэча з дырэктарам каледжа, выкладчыкамі, студэнтамі і выпускнікамі за кубачкам гарбаты.

Даведкі па тэлефонах:

+375 (163) 67 64 19,
+375 (29) 513 57 92 (МТС),
+375 (29) 644 26 05 (А1).

Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах абвяшчае набор навучэнцаў на 2025–2026 навучальны год 

Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія) абвяшчае набор навучэнцаў на 2025-2026 навучальны год. Уступныя экзамены пройдуць у жніўні і ў верасні.

Уступны экзамен для абітурыентаў на выбар:

  • 30 жніўня ў 11.00;
  • 6 верасня ў 11.00.

Адрас каледжа:

вул. Тараса Шаўчэнкі, 6
225411 г. Баранавічы

Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефонах:

e-mail: callegge@gmail.com