Навукова-практычны сімпозіум «Чаму наркотыкі? (пра спайсы і іншыя залежнасці)»

23 красавіка 2016 года Духоўная навучальная ўстанова «Катэхетычны каледж ім. З. Лазінскага» ў Баранавічах (Беларусь) з мэтай супрацьстаяння пагрозлівым псіхічнаму здароўю выклікам сучаснасці, у духу навукі і веры арганізоўвае навукова-практычны сімпозіум «Чаму наркотыкі? (пра спайсы і іншыя залежнасці)».
Арганізатары і вядучыя дапамогуць удзельнікам атрымаць кампетэнтныя і вычэрпальныя адказы на пытанні: «Як справіцца з залежнасцю?», «Ці магчыма контраляваць ўжываннне псіхаактыўных рэчываў?», «Спайс-эпідэмія: тэрапеўтычныя магчымасці?», «Як разумець абяцанае «Праграмай 12 крокаў» вяртанне да здароўя?» і мн. інш.

Залежнасці з’яўляюцца пагрозай не толькі для асобна ўзятага чалавека, але і грамадства ў цэлым. На жаль, трэба адзначаць, што пакуль мы разважалі пра тое, ці атрымалася нам дасягнуць узроўня інфармацыйнай цывілізацыі, беларускае грамадства апынулася захопленым ў іншыя рэаліі сучаснага жыцця – цывілізацыю залежнасцяў.

І, калі пяць-дзесяць гадоў назад асноўнай грамадскай праблемай была не толькі сітуацыя з залежнымі мужчынамі, але і з усё нарастальнай колькасцю залежных жанчын, то сёння эстафету спажывання і наступнай залежнасці ад псіхаактыўных рэчываў падхапілі падлеткі і дзеці. Алкаголь і традыцыйныя наркотыкі для дзяцей і моладзі з’яўляюцца сёння ўжо перажыткам мінулага. Іх цікавяць новыя псіхаактыўныя рэчывы ў выглядзе курыльных сумесяў(спайсаў). Робіцца выяўным, што залежнасць, уваходзячы ў XXI стагоддзе, пашкодзіла вядома, не ўсіх беларусаў пагалоўна, але пракралася ў розум кожнага і праяўляецца ва ўстойлівым залежным мышленні на грамадскім узроўні.
Ахвярай кожнай залежнасці (алкаголь, курыльныя сумесі, наркотыкі і інш.) абавязкова робіцца ўся сям’я і асяроддзе залежнай асобы. Жонка, муж, дзеці, маці, бацька – усё хто бярэ удзел у жыцці хворага аддыкта, паступова ўсё больш і больш уцягваюцца ў вір залежнасці, перажываючы страх, смутак, сорам і віну. Корань праблемы, ад якой пакутуе як сям’я, так і сам залежны, крыецца ў адсутнасці матывацыі і жаданні прыняць аздараўленне, выбрацца з пасткі залежнасці. Залежны мінімізуе негатыўныя наступствы сваёй хваробы, не прызнае сваю залежнасць, не бачыць праблем, якія нарастаюць, як снежных ком, праблем і свайго жудаснага становішча, у якім апынуўся.
Каб выратаваць свайго любімага залежнага, родныя пачынаюць яго празмерна кантраляваць і браць на сябе адказнасць за яго жыццё. Калі такія «мерапрыемствы» не прыносяць ніякага эфекту, родныя і неабыякавыя людзі самі пачынаюць пакутаваць і губляюць сябе, не разумеючы, што адбываецца з іх жыццём.
І калі блізкі вам чалавек празмерна шмат п’е, ужывае наркотыкі ці курыльныя сумесі, заграз у бездані нехімічных залежнасцяў (гэмблінг, інтэрнэт-залежнасць і інш.), калі спакой і радасць у хаце змяніліся пакутай і жалобай, а вы не ведаеце, што рабіць, – выйсце ёсць!

23 красавіка 2016 года Духоўная навучальная ўстанова «Катэхетычны каледж ім. З. Лазінскага» ў Баранавічах (Беларусь) з мэтай супрацьстаяння пагрозлівым псіхічнаму здароўю выклікам сучаснасці, у духу навукі і веры арганізоўвае навукова-практычны сімпозіум «Чаму наркотыкі? (пра спайсы і іншыя залежнасці)».
Арганізатары і вядучыя дапамогуць удзельнікам атрымаць кампетэнтныя і вычэрпальныя адказы на пытанні: «Як справіцца з залежнасцю?», «Ці магчыма контраляваць ўжываннне псіхаактыўных рэчываў?», «Спайс-эпідэмія: тэрапеўтычныя магчымасці?», «Як разумець абяцанае «Праграмай 12 крокаў» вяртанне да здароўя?» і мн. інш.
Удзельнікі сімпозіума набудуць патрэбныя веды і досвед пра прычыны, фазы, механізмы і наступствы залежнасці ад псіхаактыўных рэчываў (наркотыкі, курыльныя сумесі, алкаголь), формы дапамогі тым, хто эксперыментуе і залежным, а таксама рэалізацыі прафілактычных мерапрыемстваў для дзяцей, моладзі і ларослых.

Спасылка на праграму і вядучых сімпозіума

Зарэгістравацца на сімпозіум можна па спасылцы

Рэгістрацыя абавязковая.