Інтэрнэт — прастора евангелізацыі
22 лістапада 2014 г. ў Катэхетычным каледжы ў Баранавічах адбылася дзелавая і забаўляльная вечарына на тэму “Інтэрнэт — прастора евангелізацыі”.
Сапрауды можна казаць, што гэта было пазнавальна і вельмі цікава.
Актыўныя хрысціяне-праграмісты, журналісты і блогеры з розных куткоў Беларусі распавядалі пра сваё жыццё, знаёмілі прысутных з сучаснымі магчымасцямі камунікацыі, паказвалі адмысловыя прэзентацыі.
Удзельнікі вечара разважалі на розныя тэмы, асабліва цікавай была тэма аб ролі інтэрнэта ў духоўным жыцці чалавека.
Многія могуць задацца пытаннем: Як можна злучыць інтэрнет і евангелізацыю?
У ходзе дыскусіі, якая завязалася паміж удзельнікамі вечара, прыйшлі вось да якой высновы: інтэрнэт можна выкарыстоўваць не толькі для пошука інфармацыі, камунікацыі і г. д. Праз интэрнэт можна распавядаць людзям пра Хрыста, ёсць шмат сайтаў, якія гэта робяць (на адным з іх Вы зараз знаходзіцеся).