Асаблівая дапамога душам чысцовым

З 1 па 8 лістапада Касцёл асабліва моліцца за памерлых. У гэты час мы маем магчымасць атрымаць поўны адпуст для чысцовых душ, наведаўшы могілкі.
Менавіта таму ў апошні дзень актавы, 8 лістапада, запрашаем усіх далучыцца да гэтай цудоўнай справы міласэрнасці. Малітва адбудзецца на Старых могілках, калектыўны збор а 20 гадзіне ў холле каледжа.