Сардэчна віншуем ксяндза Юрыя Пракапюка з назначэннем на пасаду дырэктара каледжа!

изображение_viber_2021-02-11_21-31-40

   2021 год распачаўся ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага са зменаў. 6 лютага ва ўрачыстай атмасферы важная місія па далейшым кіраванні ўстановай і духоўным узрастанні яе студэнтаў была даручана новаму дырэктару кс. Юрыю Пракапюку.
   Шаноўны кс. Юрый, калектыў каледжа разам са студэнтамі і выкладчыкамі шчыра віншуюць Вас з прызначэннем і жадаюць, каб гэта служэнне стала для ўсіх вялікай ласкай і слаўным працягам руплівай і самаадданай працы папярэдніх кіраўнікоў установы ды прынесла шмат плёну на Божай ніве. Ваш шлях як святара і выкладчыка ўжо адзначаны багатымі духоўнымі справамі дзеля дабра Касцёла і ўзмацнення веры многіх людзей. Няхай і на пасадзе дырэктара Бог спрыяе Вам ва ўсіх пачынаннях, у няпростыя моманты вядзе Сваёй рукой ды дае мудрасці і цярпення, а мы ўсе будзем Вашай падтрымкай і сутворцамі ў будаванні шчаслівага жыцця нашага любага каледжа і напісанні новых старонак яго гісторыі!