Віншуем любімых выкладчыкаў!

Традыцыйна ў першую нядзелю кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень настаўніка – свята тых, хто нястомна дзеліцца сваімі ведамі і досведам з іншымі. Спрадвеку выкладчыкі былі самымі дасведчанымі і паважанымі людзьмі. Менавіта дзякуючы іх дапамозе мы становімся на ногі ў сваім жыцці, знаходзім сабе месца, рэалізуем свае здольнасці.

У Катэхетычным каледжы ім. З. Лазінскага ў Баранавічах працуюць розныя выкладчыкі – святары, законныя сёстры і свецкія асобы – з розных куткоў Беларусі. Можна сказаць з упэўненасцю, усе яны любяць сваю справу.

Мы, студэнты Каледжа, віншуем вас, нашых любімых выкладчыкаў, з прафесійным святам і кажам вам: “Дзякуй!”.

— дзякуй за тое, што, нягледзячы на дрэннае надвор’е, цяжкасці з транспартам, прыязджаеце да нас;
— дзякуй за атрыманыя веды;
— дзякуй за цікавыя заняткі;
— дзякуй за ваш уласны прыклад, які натхняе да самаразвіцця і самадасканалення;
— дзякуй за адказы на нашыя самыя розныя пытанні;
— дзякуй за тое, што перажываеце з намі радасныя моманты і моманты смутку;
— дзякуй за разуменне і падтрымку;
— дзякуй, што вы ёсць!

Асабістая падзяка Дануце Іосіфаўне – сакратару Каледжа – за нялёгкую арганізацыйную працу, цярплівасць і дапамогу ў самых розных справах.

Віншуем таксама выпускнікоў Каледжа, якія звязалі сваё жыццё з навучальнай дзейнасцю – сталі катэхетамі.