Сапраўдныя спецыялісты
У суботу, 14 чэрвеня, з самай раніцы студэнты 3 курса пачалі здаваць госэкзамен па катэхетыцы: тэорыі і практыцы. Прымалі экзамен кс. Юрый Хіневіч і с. Таццяна Халапук.
Студэнты вельмі хваляваліся, бо катэхетыка – галоўны прадмет для будучых выкладчыкаў. “Перажываў за месяц да экзамена. Гэта справа хвалюючая” – дзеліцца ўражаннямі брат Аляксей.
Каця Яновіч: “Як намеснік старасты “прыняла агонь” на сябе, у тым сэнсе, што пайшла першая здаваць экзамен”.
Трэццякурснікі па рознаму ацанілі пройдзенае выпрабаванне.
Алеся Бычкевіч: “Катэхетыку ніколі не выкладала, таму было складана здаваць госэкзамен. Але мяне выкладчыкі надта “не мучылі”. Дзякуй Богу, усё было добра!”
Латушкіны Саша і Алена: “Самыя прыемныя ўражанні ад экзамена. Было добра здаваць. Дзякуй Богу за тое, што здалі!”
Экзамен доўжыўся працяглы час, але ўсе студэнты справіліся з пастаўленай перад імі задачай. Таму выпускнікоў ужо можна лічыць сапраўднымі спецыялістамі.