sub-post

Пачатак навучальнага года 2017/2018

 

       Вечарам 23 верасня ў Катэхетычным каледжы ў Баранавічах урачыста распачаўся новы навучальны год. Традыцыйна напачатку інаугурацыі адбылася святая Імша, якую ўзначаліў ксёндз біскуп Антоні Дзям’янка. Разам з ім святочную Эўхарыстыю цэлебравалі новапрызначаны дырэктар каледжа ксёндз Юрый Дрозд, дзекан Баранавіцкага дзеканату ксёндз Валянцін Новак і выкладчык каледжа айцец Яўген Маліноўскі. Святары, супрацоўнікі і студэнты разам маліліся, просячы Духа Святога ўмацаваць іх сваімі дарамі. У гаміліі ксёндз біскуп Антоні Дзям’янка падкрэсліў, што тыя, хто вучыцца ў каледжы пакліканы ўзбагачаць свет евангельскімі каштоўнасцямі. Хрысціяне, па словах іерарха, евангелізуюць не таму, што хочуць запанаваць над светам, а каб зрабіць яго лепшым.

Чытаць далей

Выпускны вечар для тых, хто скончыў вучобу

24 верасня ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах адбыўся выпускны вечар для тых, хто скончыў вучобу. У ім прынялі ўдзел таксама тыя, хто яшчэ толькі стаў студэнтам каледжа.

Святочны вечар пачаўся святой Імшой, якую цэлебраваў дырэктар каледжа кс. Павел Рудзьман. У гаміліі святар адзначыў, што веды, якія набылі сёлетнія выпускнікі за час вучобы, застануцца мёртвымі, калі не будуць  прасякнуты верай і жаданнем несці іх ва ўсе асяроддзі свайго жыцця.

Чытаць далей