Аплатковая сустрэча ў сям’і Катэхетычнага каледжа

20 снежня 2014 года ў  Катэхэтычным каледжы імя Зыгмунда Лазінскага ў Баранавічах адбылася аплатковая сустрэча студэнтаў i выкладчыкаў. Кажуць, што лепш адзін раз нешта пабачыць, чым сто разоў пачуць. Заклiкаем вас, паважаныя чытачы, паглядзець на падзею вачыма нашых студэнтаў i гасцей.

Мне вельмі спадабалася аплатковая сустрэча ў катэхетычным каледжы. Спачатку ўсе сабраліся на святую Імшу (не магу падабраць слоў, каб апісаць яе!), пасля якой было выступленне “3 анёлаў” з арганізацыі “Ты не адзін”, а пасля апавяданне аб нараджэнні Езуса. І не проста апавяданне: студэнты каледжа падрыхтавалі цэлы тэатр цяней – гэта было найпрыгажэйшае, што я бачыла. Батлейка не толькі захапляла, але і давала змест для разважання. На сустрэчы было многа людзей, якія радаваліся разам Божаму Нараджэнню. У гэты вечар усе пачулі шмат добрых слоў і пажаданняў, і я ад усёй душы спадзяюся, што гэтыя пажаданні споўняцца. На заканчэнне вечара студэнты падрыхтавалі калядкі, дзе падарылі шмат  смеху і музыкі гасцям. Хачу падзякаваць усім, хто быў на сустрэчы: студэнтам, гасцям, ксяндзам і асабліва біскупу Антонію Дзям’янка – за тое, што сабраліся разам, каб раздзяліць радасць Божага Нараджэння.

Маша Голад

 

Я вельмі цешуся гэтай сустрэчы, і асабліва тым, што магла разам з іншымі студэнтамі прыняць хоць маленькі ўдзел у прыгатаванні.

Сястра Наталля

 

Больше всего мне запомнилось знакомство с детьми (с синдромом Дауна) и их родителями. Их радость, простота и взаимоотношения. Они показали нам “свою тайную комнату”, где занимаются, так широко открыли для нас свое сердце.  Ещё увезла с собой слова со сценки “Блаженна Ты, поверившая Богу”.

Каця Цыганова

 

Спадабалася цёплая і сяброўская атмасфера, якая была напрацягу ўсяго вечара. Падчас дзялення аплаткам да цябе падыходзілі ўсе, незалежна ведаеце адзін аднаго ці не, і проста віншавалі і дзяліліся радасцю Нараджэння Госпада. Было прыемна пачуць так шмат цёплых слоў, і ад гэтага яшчэ больш чаканным рабілася надыходзячае свята, бо сама Любоў і Радасць прыходзіць на зямлю, каб напоўніць сэрца кожнага. Таксама было добра проста сесці разам за ўпрыгожаны па-святочнаму стол і проста пагутарыць з сябрамі.

Юля Дубіна

 

Вся предпраздничная суета и бессонные ночи обрели смысл, когда семья собралась вместе за праздничным столом. Невероятными стараниями студентов колледжа была создана удивительная атмосфера любви и уюта. Переступаешь порог и ощущаешь, что ждут… Ждут не просто гостей, а Главного Гостя, ради которого столько стараний. Ради Которого, со всей Беларуси собираются выпускники и студенты колледжа, их родные и друзья, преподаватели и бискуп Антоний. Чтобы поделится не только облаткой, а прежде всего радостью. Радостью, которая переменила усталость и разочарования в благодарность. Благодарность, которая звучала в пожеланиях друг другу, которая так согрела сердце и напомнила, что ты не одинок, что есть семья. Необычная семья, христианская семья, вечная семья, собранная для любви и ради любви, Тем, Кто первый возлюбил и сошёл к грешному слабому человеку, чтобы научить любить. Слава и благодарение за всё нашему Господу, Иисусу Христу, беспомощному Младенцу и Великому Богу!

Аксана Касцючэнка

 

Аплатковая сустрэча – гэта час спаткання знаёмых і сяброў. Час, калі можна сказаць прабач і дзякуй за тое, што ты ёсць побач. Гэта магчымасць дзяліцца тым, што маеш: радасцю і смуткам, дасягненнямі і няўдачамі, верай і духоўнымі хваляваннямі. Я вельмі ўдзячна Богу за магчымасць быць побач з вамі і праслаўляць Яго.

Таня Дзянішчык

 

З аплатковага спаткання студэнты, выкладчыкi i госцi раз’яджалiся надзвычай радаснымi. Хочацца верыць, што гэтая Радасць разляцелася разам з ўдзельнiкамi сустрэчы  па ўсёй Беларусi i назаўсёды пасялiлася ў іх дамах і сэрцах. 

 

Фотарэпартаж