Аплатковая сустрэча 2017

DSC_2142

    16 снежня навучэнцы, выпускнікі і выкладчыкі Катэхетычнага каледжа імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах сабраліся перад святам Божага Нараджэння на аплатковую сустрэчу. 

  Па традыцыі пасля супольнай Эўхарыстыі навучэнцы 2 курса прадставілі батлейку. Але ў гэтым годзе батлейка была незвычайна. Адным з галоўных герояў акрамя дзіцяткі Езуса, Марыі, Юзафа быў Слуга Божы монсіньор Дон Бернарда. У хуткім часе можна будзе паглядзець пра гэта фільм.. Далей адбылася малітва і дзяленне аплаткам, на якім кожны мог падыйсці і скласьці пажаданні.

 Падчас святочнай вячэры  першакурснікі прадставілі як  незвычайна можна правесцi катэхiзацыю з людзьмi, якія нічога не ведаюць пра Езуса, які нарадзiуся, каб збавiць свет ад цемры граху, каб агарнуць кожнага чалавека  сваёй бязмежнай любоўю і несці на сваіх руках.