Адкрыццё экспазіцыі “Дарогаю Бібліі”
Экспазіцыя «Дарогаю Бібліі», якая адкрылася ў баранавіцкім Катэхетычным каледжы імя Зыгмунда Лазінскага 11 кастрычніка, — выстава, якая папулярызуе Біблію ў Беларусі і запрашае гледача-наведвальніка не толькі паглядзець на эскпанаты, але і дакрануцца да некаторых з іх і паспрабаваць сябе ў ролі перапісчыка.