З Днем абаронца Айчыны!
У суботу ўвечары, напярэданні Дня абаронцы Айчыны, студэнткі Катэхетычнага каледжа павіншавалі прадстаўнікоў моцнай паловы чалавецтва з іх “прафесійным” святам.
Але ўсе было не так проста, бо спачатку хлапцам патрэбна было паўдзельнічаць у спаборніцтвах, падчас якіх дзяўчаты ў чарговы раз змаглі переканацца ў тым, што разам з імі вучацца сапраўдныя асілкі і войны. У пацвярджэнне гэтага ім былі ўручаны граматы.
Жадаем усім тым, хто заўседы побач з намі, заўседы гатовы нам дапамагчы і абараніць нас ад усялякага зла, каб яны кожны дзень былі вернымі рыцарамі Евангелля Хрыста, каб, несучы Яго кожны дзень у свае сем’і, на працу, вучобу, радаваліся Божай ласцы і блізкасці Езуса . Моцы вам, мужнасці, любячых людзей на вашых жыццевых шляхах!