25 верасня ў катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах адбылося ўрачыстае распачацце новага навучальнага года

Урачыстасці распачаліся святой Імшой, цэлебрацыю якой узначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Разам з ім святочную Эўхарыстыю цэлебравалі Апостальскі візітатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Сяргей Гаек, канцлер Курыі Пінскй дыяцэзіі ксёндз Андрэй Рылка, былы дырэктар навучальнай установы ксёндз Юрый Пракапюк і яго наступнік на гэтай пасадзе ксёндз Павел Рудзьман.

Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах абвяшчае аб прыёме кандыдатаў на навучанне на 2021–2022 год.

изображение_viber_2021-07-15_16-55-16-800

Каб паступіць у каледж, неабходна:

1. Вызначыцца са спецыялізацыяй. Набор адбываецца ў адну з чатырох груп па спецыялізацыі на выбар:

  • катэхетыка (катэхет-арганізатар літургіі; катэхет-арганізатар рэлігійнага турызму і адпачынку);
  • агульная тэалогія (без права выкладання катэхізіса);
  • сямейнае кансультаванне;
  • кансультаванне ў галіне залежнасцяў.

Спецыяльнасць «Катэхетыка» прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння ўстановы працаваць у парафіях у якасці катэхета (выкладчыка катэхізіса).

Спецыяльнасць «Агульная тэалогія» прадугледжана для асобаў, якія не маюць намеру працаваць катэхетамі. Яна разлічаная на людзей, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію.

Спецыяльнасць «Сямейнае кансультаванне» прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных пытанняў, звязаных з сужэнскім і сямейным жыццём вернікаў.

Спецыяльнасць «Кансультаванне ў галіне залежнасцяў» прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных праблем, звязаных з разнастайнымі залежнасцямі і сузалежнасцю вернікаў.

2. Прадставіць наступныя дакументы:

  • заява на імя дырэктара (напісаная ўласнаручна);
  • біяграфія (напісаная ўласнаручна);
  • рэкамендацыйны ліст ад пробашча парафіі;
  • копіі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі (мірапамазання);
  • 2 фотаздымкі 3×4;
  • копія атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі або іншыя дакументы аб адукацыі;
  • копія пашпарта;
  • медыцынская даведка па форме 086.

3. Здаць экзамен па катэхізісе і прайсці вусную кваліфікацыйную размову.

Дакументы можна падаць раней альбо непасрэдна ў дзень здачы экзаменаў.

Уступны экзамен у 2021 г.:

  • першы тур — 28 жніўня ў 11.00;
  • другі тур — 4 верасня ў 11.00.

Увага! Пажадана ўзгадніць час падачы дакументаў, звязаўшыся з сакратарыятам каледжа па тэлефонах або праз электронную пошту:

+375 (163) 57 93 14
+375 (29) 513 57 92 (МТС)

изображение_viber_2021-07-10_11-01-38-952