Выкладчыкі
Бр. Карнэліуш Консэк
Дырэктар каледжа. 1981– прыняў манаства ў Ордэне Місіянераў Божага Слова (SVD)
1982-1984 – курс філасофіі ў Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Нысе (Польшча).
У 1988 скончыў Духоўную семінарыю ў г. Пенежна. З 1998 года – кансультант па пытаннях паліграфіі і дызайна каталіцкага культурна-рэлігійнага часопіса “Дыялог” у Баранавічах
|
Святлана Квяткоўская
Сакратар каледжа. |
Кс. Ян Саламон Выкладчык фундаментальнай тэалогіі. Доктар фундаментальнай тэалогіі, магістр тэалогіі. |
Кс. Юрый Дрозд
Ксёндз доктар Юрый Дрозд — нарадзіўся ў 1985 г. Скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (2007), магістр гісторыі (2008). У 2014 годзе скончыў Міждыяцэзіяльную вышэйшую духоўную семінарыю імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску, магістр тэалогіі (2014). У 2020 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэалогіі ў Люблінскім каталіцкім універсітэце імя Яна Паўла ІІ. Выкладчык Экуменічнай тэалогіі і Уводзінаў у тэалогію. |
Кс. Андрэй Лысы Выкладчык біяэтыкі. Доктар тэалогіі. Скончыў Універсітэт кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве. Рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі Таварыства Хрыста для палякаў эмігрантаў у Познані (Польшча). |
Кс. Юрый Павайба Выкладчык гісторыі філасофіі. Доктар філасофскіх навук. Выкладчык Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску, Катэхетычнага інстытута ў Гродне. |
Кс. Юрый Жэгарын Выкладчык прадмета “Сродкі масавай камунікацыі”. Доктар тэалагічных навук. Скончыў Каталіцкі універсітэт у Любліне па спецыяльнасці мас-медыя. |
|
Кс. Андрэй Рылка Выкладчык філасофіі, сацыяльнага вучэння Касцела. Магістр тэалогіі і філасофіі, дактарант філасофскага факультэта Люблінскага каталіцкага універсітэта імя Яна Паўла ІІ, рэктар Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. |
Кс. Алег Сількевіч Выкладчык дагматычнай тэалогіі. Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў г. Драгічын (Польша). Ад 2007г. дактарант тэалагічнага факультэта з тэалогіі дагматычнай ў Каталіцкім універсітеце імя Яна Паўла ІІ,г.Люблін. З 2009 па 2013г. быў дырэктарам Катэхетычнага каледжа. |
Кс. Аляксей Раманчук Выкладчык гісторыі Касцела, патралогіі. Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў г.Гродна. У Каталіцкім універсітеце імя Яна Паўла ІІ у г.Люблін (Польшча) атрымаў ступень магістра тэалогіі, на тэалагічным факультэце абараніў ліцэнцыят з гісторыіі касцёла. Выкладчык Міждэяцэзіяльнай Вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. |
Кс. Станіслаў Вашкевіч Выкладчык маральнай тэалогіі, вучэння аб сям’і. Магістр ліцэнцыянт. Адказны за душпастырства сем’яў Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі. |
Кс. Павел Урбан
Выкладчык кананічнага права. Магістр-бакалаўр кананічнага права. Скончыў Люблінскі каталіцкі універсітэт па спецыяльнасці кананічнае права. Віцэ-афіцыял касцельнага суда ў Гродне. Скончыў курсы рэстаўратараў і спецыялістаў па сакральным мастацтве ва універсітэце імя М. Каперніка ў Торуні, а таксама курс па праблемах алкагалізму і Апостальства цвярозасці ў Закрочыме. |
Кс. Алег Шпець Выкладчык пастаральнай тэалогіі. Магістр ліцэнцыянт пастаральнай тэалогіі. Скончыў Духоўную семінарыю ў Познані. Выкладчык Міждыяцэз’яльнай духоўнай семінарыі ў Пінску. |
А. Віталій Сапега Выкладчык тэалогіі духоўнасці.Магістр антрапалагічнай тэалогіі. Скончыў Брэсцкі палітэхнічны інстытут і Папскую тэалагічную акадэмію ў Кракаве. Цяпер вучыцца на PWUT. |
Кс. Юрый Хіневіч Выкладчык катэхетыкі (тэорыі). Магістр ліцэнцыянт тэалогіі. Скончыў Каталіцкі універсітэт у Любліне. Выкладчык Міждыяцэз’яльнай духоўнай семінарыі ў Пінску. |
С. Таццяна Халапук Выкладчык катэхетыкі (практыкі). Магістр тэалогіі, скончыла Папскі Тэалагічны Кірунак ва універсітэце ў Варшаве, а таксама 3-гадовыя педагагічна-катэхетычныя курсы, з 1992 па 1994 гг вучылася ў Катэхетычным каледжы ў Баранавічах. Выкладае катэхезу ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Светлагорску. |
Алена Валаховіч
Выкладчык сямейнай катэхетыкi, дашлюбнай катэхетыкi.
Магiстр навук аб сям’i. Скончыла Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт імя Яна Паўла ІІ (Iнстытут навук аб сям’i), а таксама педагагiчны факультэт Беларускай Акадэмii музыкi. Замужам, з’яўляецца мацi 5 дзяцей. |
Кс. Алег Грыгаровіч Выкладчык педагогікі і сацыяльнай педагогікі Магістр тэалогіі і выхаваўчых навук У 2004 годзе скончыў Вышэйшую Духоўную семінарыю ў Алтажэве (Польшча). З 2005 па 2010 г.г. вучыўся ў Папскім Салезіянскім універсітэце (Рым, Італія) |
Кс. Павел Салабуда Выкладчык педагогікі. Магістр псіхалогіі, аўтар некалькіх навуковых публікацый і праведзеных псіхалагічных даследванняў. Дырэктар Каталіцкай сямейнай кансультацыі і эксперт Касцельнага суда Гродзенскай дыяцэзіі. У 2012 г. арганізаваў Першы Кангрэс каталіцкіх СМІ ў Беларусі. З 2013 г. з’яўляецца дырэктарам Тэлевізійнага цэнтра пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.Выкладчык агульнай псіхалогіі, псіхалогіі развіцця чалавека, пастаральнай псіхалогіі, а таксама масс-медыі ў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі. |
А. Яўген Маліноўскі Выкладчык псіхалогіі (сацыяльная, сямейная). Кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю і Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя М.Танка. |
Віталь Булыга
Выкладчык псiхалогii развiцця, сямейнай паталогii i прафiлактыкi, сямейнага кансультавання. Магістр псіхалогіі, сацыяльнай псіхалогіі. Сем’янін, бацька двух дачок і сына. |
Алена Сінюк
Выкладчык псіхалогіі.
Скончыла Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт ім. І.П.Шамякіна, Магілеўскі дзяржаўны універсітэт ім. А.А.Куляшова і Маскоўскі гештальт-інстытут. З’яўляецца сертыфікаваным гештальт-тэрапеўтам. Выпускніца Катэхетычнага каледжа 1995 года.
|
Таццяна Антонава
Выкладчык МРП (метады распазнання плоднасці).
Скончыла Мінскі медыцынскі ўніверсітэт, урач-педыятр. Выпускніца Катэхетычнага каледжа 2012 года. Працуе ў цэнтры павышэння кваліфікацыі кіруючых працаўнікоў і спецыялістаў медыцыны.
Замужам, мае дачку.
|
Марыя Рудая
Выкладчык псiхадыяностыкi
|
Увага! Старонка на стадыі распрацоўкі: інфармацыя можа быць няпоўнай і недакладнай!