У новы дзень з малітвай сэрца

Без имени-2

Толькі з верай ў душы і з малітвай у сэрцы

Ты заўжды новы дзень пачынай!

Імя Божага Сына, Міласэрнага Збаўцы,

Ты заўсёды з даверам ўслаўляй!

У малітве з пакорай ты схіліся пад крыжам,

За любоў зноў падзякуй Хрысту!

За ўсе Божыя ласкі і даброты зямныя

Праслаўленні ўзнось Богу-Айцу!

 

За дар розуму, мудрасці, боязі Божай

Гімны Духу Святому спявай!

І малітваю сэрца ў ціхай задуме

Ты заўжды новы дзень пачынай!

 Анастасія Блусянкова

18  лістапада 2009 г.