Рух факаляраў запрашае на сустрэчу-прэзентацыю
З нагоды 6-й гадавіны з дня нябеснага нараджэння Кьяры Любіч (14 сакавіка 2008 г.) i 70-годдзя заснавання Руху факаляраў адбудзецца сустрэча-прэзентацыя “Кьяра Любіч: дыялог у святле харызмы”.
Сустрэча пройдзе 15 сакавіка ў Інстытуце тэалогіі імя свв. Мятода і Кірыла БДУ па адрасе: Мінск, пр-т Незалежнасці, 24, пачатак у 16.00.
Мерапрыемства адбудзецца ў рамках міжнародных сустрэч, сярод якіх “Кьяра і рэлігіі разам для дасягнення адзінства чалавечай сям`i”, якое супадае з 50-годдзем Саборнай Дэкларацыі “Nostra Aetate” пра Касцёл і нехрысціянскія рэлігіі і пройдзе 20 сакавіка ў Рыме.
Даведкi па тэлефоне: +375 29 274 90 16 email: info@focolare.by
Iнфармацыя аб руху http://catholic.by/2/belarus/secular/100048.html
http://www.focolare.org/it/news/2014/02/23/chiara-lubich-e-le-religioni-ebraismo/
Паводле catholic.by