Рэкалекцыі для сямейных кансультантаў
У Навагрудку ў перыяд з 25 па 30 ліпеня адбудуцца рэкалекцыі для кансультантаў па справах сямейнага жыцця, а таксама ў перыяд з 2 па 7 жніўня там жа запланавана правядзенне «Школы нараджэння».
На рэкалекцыях могуць прысутнічаць не толькі кансультанты, але і асобы, якія з’яўляюцца навучэнцамі «Школы сямейнага жыцця» ў Гродне і Мінску, ці тыя, хто толькі паступае ў яе.
Да ўдзелу ў «Школе нараджэння» запрашаюцца сужэнцы, гінеколагі і акушэры.
Папярэдні запіс:
а. Пётр Фраштэнга OCD +375 29 130 18 54
Паводле catholic.by