Рэальная бяспека ў віртуальным свеце

Тэкст: Ала Шэпялевіч / Фота: Мікалай Картэль /

У суботу 4 сакавіка на базе  катэхетычнага каледжа  імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах Маргарыта Прахіна і Ларыса Мірэйчык эксперты грамадскага аб’яднання “Дзеці — не для гвалту” (нагадваем, што Маргарыта Прахіна і Ларыса Мірэйчык ўдзельначаюць ў Праекце, які рэалізуе Карытас Беларусь, “Рэальная бяспека ў віртуальным свеце”) правялі для студэнтаў трэнінг “Дзеці і кіберпрастанства”.

Ці заўсёды бяспечна карыстацца сеткай? Эксперты паказалі, што віртуальны свет, як і рэальны, таіць у сабе мноства небяспек. Асноўнымі пытаннямі, якія маглі абмеркаваць удзельнікі падчас дыскусій былі па лічбавай гігіене, бяспечных паводзінах у сетцы інтэрнэт, таксама асноўныя віды і спосабы ўчынення злачынстваў у інфармацыйнай сферы. Разбіралі збор правілаў, якія дапамогуць забяспечыць інфармацыйную бяспеку. Абмяркоўвалася адказнасць выкарыстання інфармацыі ў сетцы інтэрнэт. Дыялог атрымаўся цікавым і захапляльным. Удзельнікі актыўна задавалі пытанні, удзельнічалі ў практычных практыкаваннях, а ў канцы падзяліліся сваімі думкамі і эмоцыямі, што больш запомнілася і як атрыманыя веды дапамогуць у дальнейшым. Пасля заканчэння праграмы адбылася цырымонія ўручэння сертыфікатаў Caritas Belarus Рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас» Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.