Катэхетычны каледж | Першая ў Беларусі свецкая каталіцкая навучальная ўстанова

Нічога не знойдзена

Перапрашаем, але мы не знайшлі архіў. Калі ласка, паспрабуйце пашукаць з дапамогай функцыі пошуку на сайце.

Дзень знаёмства

26 жніўня Катэхетычны каледж адчыніў дзверы для ўсіх ахвотных. Пад час знаёмства з каледжам прайшлі ўступныя экзамены, па выніках якіх да студэнтаў далічыліся яшчэ некалькі найлепшых першакурснікаў. Ў абітурыентаў была магчымасць удзельнічаць у экскурсіі па навучальнай установе: наведаць музей бібліі, сустрэцца з дырэктарам, выкладчыкамі, іншымі навучэнцамі і выпуснікамі, адтрымаць інфармацію аб праграммах і ўмовах навучання.

Новыя студэнты адрымаюць новых сяброў, шмат радасці і творчага запалу ў пазнаванні праўдаў веры, паглыбяць рэлігійныя веды ў глыбокай свядомасці, падставай якой з’яўляецца вера, каб кожная лекцыя, прачытаная кніга, залік ці экзамен набліжалі іх да Хрыста і павялічвалі ў іх сэрцах любоў да Яго.

Студэнты каледжа далучылісь да аднадзеннай пілігрімкі з Пінска да санктуарыя Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся.

Фотарэпартаж

Традыцыйна 8 мая адбылася 28 пешая пілігрімка, якая распачалася раніцай благаслаўленнем біскупа Антоні Дзям’янкі ў старадаўняй пінскай катэдры. Вельмі радуе, што студэнты імкнуцца праявіць сябе і прымаюць удзел да пераадоленні адлегласці у 25 кіламетраў.

Хтосьці ішоў першы раз і дзяліуся свамі уражаннямі аб новых знаёмствах, у паходных условіях вельмі важна маць кампанію вяселых і знаходлівых, адчуванне, чым есць хрысціанская любоў, таксама гэта цудоуны час на малітву, споведзь,  размову са святаром. Для кожнага гэта добрая магчымасць навучыцца давяраць Богу. У дарозе здясняліся прывалі, спяваліся хрысціанскія песні.

Пробашч лагішынскай парафіі і кусташ санктуарыя ксёндз Андрэй Шут сустракаў усіх пілігрымаў благаслаўленнем.

Цэлебрацыю святой Імшы на заканчэнне пілігрымкі ў санктуарыі Маці Божай у Лагішыне ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Гамілію да усіх прамовіў айцец Леанард Адушкевіч OSPPE, пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гомелі. Святар нагадаў пра ролю Марыі ў духоўным жыцці хрысціяніна, заахвоціў паглыбляць дары і быць сведкам Божай любві, таксам пра тое, што ў гэтым годзе лагішынскі касцёл-санктуарый адзначае 110-годдзе з дня яго пасвячэння.

Найбольш масавая пілігрімка адбудзецца 22 чэрвення з Баранавіч ў Будслаў Нацыанальны Санктуарый да абраза Маці Божай Будслаўскай, дзе будзе адзначацца 25-годдзе каранацыі цудадзейнага абраза.