Мансеньёр Марынка Антолавіч — Часовы павераны ў справах Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі!
Пра гэта 15 снежня паведаміла Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь.
Да прыезду новага Апостальскага Нунцыя Часовым павераным у справах Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі прызначаны сакратар Апостальскай Нунцыятуры мансеньёр Марынка Антолавіч.
З біяграфіі мансеньёра Марынка Анталовіча:
Мансеньёр Марынка Антолавіч (Marinko Antolović) нарадзіўся 27 студзеня 1976 г. у г. Зэніцы (Боснія і Герцагавіна). Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 29 чэрвеня 2000 г. у Сараеве; з’яўляецца прэзбітэрам архідыяцэзіі Врбосна, Сараева. У 2001-2005 гадах вучыўся ў Pontificio Istituto Biblico ў Рыме, дзе атрымаў ступень ліцэнцыята біблійных навук.
У 2005-2008 гадах вучыўся ў Pontificia Accademia Ecclesiastica ў Рыме. У 2008 г. атрымаў ступень доктара біблійнай тэалогіі ў Папскім універсітэце Urbaniana ў Рыме. У 2008-2011 гадах выконваў абавязкі сакратара Апостальскай Нунцыятуры ў Новай Зеландыі; ў 2011-2015 гадах займаў пасаду сакратара Пастаяннага Прадстаўніцтва Святога Пасаду пры міжнародных арганізацыях у Вене.