Крыжовы шлях вуліцамі горада ў Баранавічах
У нядзелю 26 сакавіка ў Баранавічах адбыўся Крыжовы шлях вуліцамі горада.
Фотарэпартаж: Ала Шэпялевіч /
Пасля вымушанага перепынку аднавілась чарговае набажэнства, якое пачалося каля касцёла Узвышэння Святога Крыжа. Перажываючы кожную станцыю, вернікі аднаулялі у памяці пакуты Хрыста. Кожны удзельнік меў магчымасць адчуць на сябе цяжар крыжа, зразумець які мой крыж сёння, што павінен несці і дзеля чаго. Крыж — гэта наша паўсядзённае жыццё, дзе трэба адмовіцца ад сваіх жаданняў, трымаць сваі немачы, дзеля свайго блізкага. Разважаючы над мукамі Пана на шляху маліліся за свою парафію, святараў, за цэлы свет. Мільёны людзей не ведаюць Бога і могут памерці так і не даведаўшыся. Магчыма ў гэты дзень малітва была вельмі важная для ўсяго свету. Пасля крыжовага шляху адтрымліваем радасць за тое, што Пан даў нам свой Крыж.
У набажэнстве ўдзельнічалі таксама святары і законныя сёстры з усіх парафій горада, студэнты каледжа.