Катэхізіс «Любоў — наша місія» выдалі да Сусветнай сустрэчы сем’яў

Сусветная сустрэча сем’яў, якая адбудзецца ў верасні 2015 года ў Філадэльфіі (ЗША), паведаміла пра выданне падрыхтоўчага катэхізіса пад назвай «Любоў — наша місія».

Падрыхтаваны архідыяцэзіяй Філадэльфіі катэхізіс налічвае 10 раздзелаў, сярод іх такія, як «Любоў прыносіць плады», «Маці, настаўніца, сям’я: сутнасць і роль Касцёла», «Выбіраючы жыццё», паведамляе catholic culture.

Апекунамі cустрэчы былі выбраны святыя Ян Павел ІІ і Джоана Берэта Мола.

Паводле catholic.by