Студэнцкае жыццё Катэхетычнага каледжа імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах багата традыцыямі. І нягледзячы на тое, што людзі, якія іх пачыналі, даўно скончылі сваё навучанне, кожны год новыя студэнты імкнуцца падтрымаць і захаваць гэтае багацце. 8 лютага ў каледжы прайшоў традыцыйны карнавал.Сёлета студэнты і выкладчыкі трапілі ў Трыдзявятае Царства, дзе ім прыйшлося прыкласці шмат намаганняў, каб развесяліць Царэўну Несмяяну і даказаць ёй, што яны сапраўдныя казачныя героі. За песні, жарты, гульні Царэўна шчодра адарыла ўсіх герояў цукеркамі і казачнымі сертыфікатамі. Некаторыя заслужылі асаблівую ўзнагароду. Граматы і падарункі, зробленыя рукамі студэнтаў каледжа, атрымалі не за лепшыя касцюмы ці выступленні, а за моцнае жаданне выконваць Божую волю кожны дзень свайго жыцця, служыць справай і малітвай Богу і людзям, – так навучэнцы павіншавалі святароў і сясцёр законных з Днём кансэкраванага жыцця, які Касцёл адзначаў 2 лютага.Хаця апоўначы чараўніцтва скончылася і Трыдзявятае Царства знікла, казачны настрой яшчэ доўга напаўняў аўдыторыі Катэхетычнага каледжа.
Фотарэпартаж |