Есць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці
Катэхетычны каледж запрашае ўсіх 21 сакавіка 2015 года ў 20:00 на выставу “Есць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці”.
Экспазіцыя прысвечана дэмаграфічным праблемам у сучасным свеце, трагедыі адмовы ад дзетанараджэння, шкоднасці кантрацэпцыі і абортаў. Выстава з’яўляецца вынікам пяцігадовай працы супрацоўнікаў і валанцераў дабрачыннага фонда “Адчыненыя сэрцы”, заснаванай на вопыце правядзення лекцый на тэмы аховы жыцця і сям’і з 2007 па 2014 год. Афіцыяльнае адкрыцце выставы адбылося 24 кастрычніка 2014 года ў Віцебску ў межах канферэнцыі “Перспектывы беларускага руху ў абарону жыцця”.