Нашая творчасць
Аплатковая сустрэча 2016
17 снежня у Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах адбылася аплатковая сустрэча студэнтаў, выкладчыкаў і гасцей каледжа.
Традыцыйна святочны вечар пачаўся святой Імшой, якую цэлебраваў біскуп Антоній Дзям’янка. Пад час гаміліі біскуп звярнуў увагу на постаць Папы Францішкі, з нагоды яго 80-ці годдзя, і адзначыў, што ён з’яўляецца прыкладам чалавека, які заўжды дзейнічае і ніколі не спыняецца ў праслаўленні Госпада
Пасля Імшы студэнты паказалі батлейку на сучасны лад, у якой паспрабавалі паказаць, як змяняюцца адносіны паміж людзмі, калі ў іх жыцці нараджаецца Езус
Дзяленне аплаткай стварыла асаблівую сямейную атмасферу і кожны мог сказаць адзін аднаму добрае слова і скласці святочныя пажаданні. Падчас смачнай вячэры студэнты працягнулі дзяліцца радасцю і спяваць калядныя спевы. Кожны мог паўдзельнічаць у цікавых конкурсах і атрымаць прыемныя падарункі
Усе студэнты удзельнічалі ў падрыхтоўцы свята і асабліва прыемна было бачыць задаволеныя ўсмешкі на прыканцы вечара.
5 і 6 сакавіка ў катэхэтычным каледжы імя Зыгмунда Лазінскага ў Баранавічах адбыліся на 2 і 3 курсе заняткі па катэхэтыцы – практыцы

5 і 6 сакавіка ў катэхэтычным каледжы імя Зыгмунда Лазінскага ў Баранавічах адбыліся на 2 і 3 курсе на першы погляд звычайныя заняткі па катэхэтыцы – практыцы. Але на самой справе гэта былі не звычайныя заняткі, бо кожны са студэнтаў мог паспрабаваць сябе ў якасці выкладчыка катэхэзы і вучня. Найбольш хвалюючым было тое, што гэтыя заняткі праводзілі сярод сваіх і сваім.Але гэта не стала перашкодай для таго, кабзаняткі спадабаліся і “вучням”, і “катэхетам”. Чытаць далей