Навіны
Карнавал ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага
Для студэнтаў Катэхетычнага Каледжа імя Зыгмунта Лазінскага 7 лютага быў арганізаваны карнавал. У свяце таксама прынялі актыўны ўдзел брат Карнэліўш Консэк SVD, а. Віталь Сапега ОР, с. Кляра Волчак CSFNі Святлана Квяткоўская. Атмасфера вечара была цёплай, цудоўнай і радаснай.
Усе ўдзельнікі адказна падышлі да выбару касцюмаў, таму вечар быў сапраўды незабыўным. Якіх толькі казачных герояў не было! Прысутнічалі Пірат, і Прынц, і Сланечнік, і Чабурашка, і Сакура, і Разбойнікі, і Васіліса Прамудрая, і шмат Прынцэс… Нават Дрэва пазнання дабра і зла было на карнавале.
Праграма вечара была вясёлая і вельмі насычаная.Вядучыя падзялілі ўдзельнікаў на каманды, якія называліся “Катэхеты”і “Кансультанты” . І пачалося спаборніцтва, якое было напоўнена смехам і яскравымі эмоцыямі. У складзе журы былі брат Карнэлій, а. ВітальСапега,с. Кляра і Святлана. А пасля конкурсаў было шмат танцаў. Час прайшоў так незаўважна!
Сваімі ўражаннямі ад вечарападзеляцца студэнты Катэхетычнага каледжа.
Анастасія Цярэшка, студэнтка 1 курса спецыяльнасці “Катэхетыка”:
Гэта быў мой першы ў жыцці карнавал, і мне ён вельмі спадабаўся. Многія з нас уклалі часцінку сябе пры стварэнні вобразаў. Была цудоўная праграма з цікавымі конкурсамі. Адчула азарт у працэсе ўдзелу. Я лічу, што карнавал паспрыяў не толькі стварэнню святочнай атмасферы перад Вялікім Постам, але і ўзманенню супольнасці каледжа. Такія сумесныя вясёлыя мерапрыемствы аб’ядноўваюць, вучаць працаваць у камандзе. У мяне станоўчыя эмоцыі. Спадабаўся баланс паміж забаўляльнай часткай і пазнаваўчай.
Караліна Міцкевіч, студэнтка 2 курса спецыяльнасці “Катэхетыка”:
Мне карнавал вельмі спадабаўся. Гэта быў час, напоўнены танцамі, гульнямі, спевамі і пазнавальнымі віктарынамі! Вельмі радавала вока тое, што кожны ўдзельнік з творчасцю падышоў да падрыхтоўкі касцюма. Дзякуй вялікі ўсім, хто рыхтаваў карнавал, і ўжо чакаем наступны!
Марыя Свірэпа, студэнтка 3 курса спецыяльнасці “Сямейнае кансультаванне”: Кожны год праводзіцца карнавал. І заўжды ўсе яго чакаюць. У гэтым годзе ён аказаўся вельмі добрым. Класная арганізацыя, цікавыя і карысныя конкурсы. Выдатна тое, што было шмат нагляднасці, актыўнасці. Можна сказаць, што мерапрыемства ішло ў нагу з часам. Было цікава, забаўляльна, пазнаваўча. Увесь вечар усмешкі не сыходзілі з твараў. Вельмі спадабалася, што атрымалася правесці час у коле прыемных і класных людзей
“Навуковы сімпозіум з нагоды 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі”
Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія) сардэчна запрашае на «Навуковы сімпозіум з нагоды 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі»

Сімпозіум адбудзецца 27 верасня па адрасе: г. Баранавічы, вул. Тараса Шаўчэнкі, 6 (Дом Святой Тройцы).
План мерапрыемства:
14.30 — святая Імша ў капліцы каледжа з удзелам біскупаў, святароў, выкладчыкаў, студэнтаў каледжа і гасцей;
15.30 — адкрыццё сімпозіума, уступнае слова біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі;
15.40 — даклад на тэму «100-годдзе Пінскай дыяцэзіі ў тэалагічнай перспектыве» (кс. д-р Юрый Дрозд);
16.00 — даклад на тэму «Каталіцкая адукацыя і выхаванне ў Пінскай дыяцэзіі ў 20-30-х гг. ХХ стагоддзя» (Зянюк Р. У.);
16.25 — перапынак на каву;
16.45 — даклад на тэму «Асветніцкая і культурная дзейнасць грэка-каталіцкай канфесіі ў гісторыі Пінскай дыяцэзіі» (Верамееў С. Ф.);
17.15 — пытанні да дакладчыкаў, дыскусія;
17.30 — перапынак на каву;
18.00 — Інаугурацыя новага навучальнага года ў Катэхетычным каледжы:
- уручэнне дыпломаў выпускнікам;
- уручэнне студэнцкіх білетаў першакурснікам — спеў Gaudeamus;
- слова студэнтаў і катэхетаў;
19.00 — святочная вячэра.
Даведкі і запіс па тэлефонах:
+375 (29) 513-57-92 (МТС)
+375 (29) 644-26-05 (А1)