2017/2018
Аплатковая сустрэча 2017
16 снежня навучэнцы, выпускнікі і выкладчыкі Катэхетычнага каледжа імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах сабраліся перад святам Божага Нараджэння на аплатковую сустрэчу.
Пачатак навучальнага года 2017/2018
Вечарам 23 верасня ў Катэхетычным каледжы ў Баранавічах урачыста распачаўся новы навучальны год. Традыцыйна напачатку інаугурацыі адбылася святая Імша, якую ўзначаліў ксёндз біскуп Антоні Дзям’янка. Разам з ім святочную Эўхарыстыю цэлебравалі новапрызначаны дырэктар каледжа ксёндз Юрый Дрозд, дзекан Баранавіцкага дзеканату ксёндз Валянцін Новак і выкладчык каледжа айцец Яўген Маліноўскі. Святары, супрацоўнікі і студэнты разам маліліся, просячы Духа Святога ўмацаваць іх сваімі дарамі. У гаміліі ксёндз біскуп Антоні Дзям’янка падкрэсліў, што тыя, хто вучыцца ў каледжы пакліканы ўзбагачаць свет евангельскімі каштоўнасцямі. Хрысціяне, па словах іерарха, евангелізуюць не таму, што хочуць запанаваць над светам, а каб зрабіць яго лепшым.