Выкладчыкі

Выкладчыкі

   Бр. Карнэліуш Консэк 

Дырэктар каледжа.

1981– прыняў манаства ў Ордэне Місіянераў Божага Слова (SVD)
1982-1984 – курс філасофіі ў Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Нысе (Польшча).
У 1988 скончыў Духоўную семінарыю ў г. Пенежна. З 1998 года – кансультант па пытаннях паліграфіі і дызайна каталіцкага культурна-рэлігійнага часопіса “Дыялог” у Баранавічах
  Святлана Квяткоўская 

Сакратар каледжа.
Скончыла факультэт прыкладной матэматыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў 1985 годзе. Выпускніца Школы сямейнага жыцця ў Мінску 2009 года. Скончыла 2-х гадовую Школу журналістыкі пры часопісе “Дыялог”. Уваходзіць у склад Камісіі па справах душпастырства сем’яў Пінскай дыяцэзіі. Замужам, мае сына і дачку.

 

 

Кс. Ян Саламон

Выкладчык фундаментальнай тэалогіі.

Доктар фундаментальнай тэалогіі, магістр тэалогіі.

 
Кс. Юрый Дрозд – выкладчык экуменічнай тэалогіі  і  рэлігіязнаўстваДоктар тэалогіі. Скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка,  Міждыяцэзіяльную вышэйшую духоўную семінарыю імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску і Люблінскі каталіцкі універсітэт імя Яна Паўла ІІ

Кс. Андрэй Лысы

Выкладчык біяэтыкі.

Доктар тэалогіі. Скончыў  Універсітэт кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве. Рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі Таварыства Хрыста для палякаў эмігрантаў у Познані (Польшча).

   
 

Кс. Юрый Павайба

Выкладчык гісторыі філасофіі.

Доктар філасофскіх навук. Выкладчык Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску, Катэхетычнага інстытута ў Гродне.

 
 

Кс. Юрый Жэгарын

Выкладчык прадмета “Сродкі масавай камунікацыі”.

Доктар тэалагічных навук. Скончыў Каталіцкі універсітэт у Любліне па спецыяльнасці мас-медыя.

 
 

Кс. Адам Дынак 

Выкладчык уводзін у тэалогію. 

Доктар тэалагiчных навук. Скончыў Унiверсiтэт кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве. Вiцэ-рэктар Мiждыяцэзiяльнай вышэйшай духоўнай семiнарыi iмя св. Тамаша Аквiнскага ў Пiнску.

 
 

Кс. Андрэй Рылка

Выкладчык філасофіі, сацыяльнага вучэння Касцела. Магістр тэалогіі і філасофіі, дактарант філасофскага факультэта Люблінскага каталіцкага універсітэта імя Яна Паўла ІІ, канцлер Курыі Пінскай дыяцэзіі.

   
 

Кс. Алег Сількевіч

Выкладчык дагматычнай тэалогіі.

Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў г. Драгічын (Польша). Ад 2007г. дактарант тэалагічнага факультэта з тэалогіі дагматычнай ў Каталіцкім універсітеце імя Яна Паўла ІІ,г.Люблін. З 2009 па 2013г. быў дырэктарам Катэхетычнага каледжа.

 
 

Кс. Аляксей Раманчук

Выкладчык гісторыі Касцела, патралогіі.

Скончыў  Вышэйшую духоўную семінарыю  ў г.Гродна. У Каталіцкім універсітеце імя Яна Паўла ІІ у г.Люблін (Польшча)  атрымаў ступень магістра тэалогіі, на тэалагічным факультэце абараніў ліцэнцыят з гісторыіі касцёла.

Выкладчык  Міждэяцэзіяльнай Вышэйшай духоўнай семінарыі  імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску.

 

Кс. Станіслаў Вашкевіч

Выкладчык маральнай тэалогіі, вучэння аб сям’і.

Магістр ліцэнцыянт. Адказны за душпастырства сем’яў Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі.

   
  Кс. Павел Урбан      

Выкладчык кананічнага права.

Магістр-бакалаўр кананічнага права. Скончыў Люблінскі каталіцкі універсітэт па спецыяльнасці кананічнае права. Віцэ-афіцыял касцельнага суда ў Гродне. Скончыў курсы рэстаўратараў і спецыялістаў па сакральным мастацтве ва універсітэце  імя М. Каперніка ў Торуні, а таксама курс па праблемах алкагалізму і Апостальства цвярозасці ў Закрочыме.

 
 

Кс. Алег Шпець

Выкладчык пастаральнай тэалогіі.

Магістр ліцэнцыянт пастаральнай тэалогіі. Скончыў Духоўную семінарыю ў Познані. Выкладчык Міждыяцэз’яльнай духоўнай семінарыі ў Пінску.

 
  А. Віталій Сапега
Выкладчык тэалогіі духоўнасці.Магістр антрапалагічнай тэалогіі. Скончыў Брэсцкі палітэхнічны інстытут і Папскую тэалагічную акадэмію ў Кракаве. Цяпер вучыцца на PWUT.
 
 

Кс. Юрый Хіневіч

Выкладчык катэхетыкі (тэорыі).

Магістр ліцэнцыянт тэалогіі. Скончыў Каталіцкі універсітэт у Любліне. Выкладчык Міждыяцэз’яльнай духоўнай семінарыі ў Пінску.

 
 
 

Кс. Алег Грыгаровіч

Выкладчык педагогікі і сацыяльнай педагогікі

Магістр тэалогіі і выхаваўчых навук

У 2004 годзе скончыў Вышэйшую Духоўную семінарыю ў Алтажэве (Польшча). З 2005 па 2010 г.г. вучыўся ў Папскім Салезіянскім універсітэце (Рым, Італія)

 
 

Кс. Павел Салабуда

Выкладчык педагогікі.

Магістр псіхалогіі, аўтар некалькіх навуковых публікацый і праведзеных псіхалагічных даследванняў. Дырэктар Каталіцкай сямейнай кансультацыі  і эксперт Касцельнага суда Гродзенскай дыяцэзіі. У 2012 г. арганізаваў Першы Кангрэс каталіцкіх СМІ ў Беларусі. З 2013 г. з’яўляецца дырэктарам Тэлевізійнага цэнтра пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.Выкладчык агульнай псіхалогіі, псіхалогіі развіцця чалавека, пастаральнай псіхалогіі, а таксама масс-медыі ў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі.

 
   Таццяна Антонава      

Выкладчык  МРП (метады распазнання плоднасці).
 
Скончыла Мінскі медыцынскі ўніверсітэт, урач-педыятр. Выпускніца Катэхетычнага каледжа 2012 года. Працуе ў цэнтры павышэння кваліфікацыі кіруючых працаўнікоў і спецыялістаў медыцыны.
Замужам, мае дачку. 
 
 
 

кс. Павел Аляскевіч—выкладчык маральнай тэалогіі

Доктар тэалогіі. Скончыў Каталіцкі ўніверсітэт у Любліне . Магістр музыказнаўства (КУЛюблін, 2021г.). Займаецца індывідуальнай падрыхтоўкай арганістаў у Гродзенскай дыяцэзіі, арганізуе семінары для царкоўных музыкантаў, актыўна ўдзельнічае ў арганных фестывалях Ars Magna Organi як выканаўца

 
 

 


Увага! Старонка на стадыі распрацоўкі: інфармацыя можа быць няпоўнай і недакладнай!