Без рубрики
Пачалася ўступная кампанія 2017
У Катэхетычным каледжы імя З. Лазінскага ў Баранавічах пачалі прыём дакументаў на 2017/2018 навучальны год. Навучанне ў каледжы адбываецца па чатырох накірунках:
- катэхетыка (для жадаючых працаваць катэхетам)
- агульная тэалогія (без права выкладання катэхізіса)
- сямейнае кансультаванне
- кансультаванне ў галіне залежнасцей
Спецыяльнасць «Катэхетыка» прадугледжана для асобаў, якія хацелі б пасля заканчэння ўстановы працаваць у парафіях у якасці катэхета (выкладчыка катэхізіса). Студэнты гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць паглыбленага навучання ў галіне тэарэтычных асноваў і практычных метадаў катэхізацыі, якія існуюць у Каталіцкім Касцёле.
Спецыяльнасць «Агульная тэалогія» прадугледжана для асобаў, якія не маюць намеру працаваць катэхетамі. Гэтая спецыялізацыя разлічаная на людзей, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію. Акрамя гэтага студэнты маюць магчымасць удасканаліць свае веды ў галіне рэлігійнага аспекта гуманітарных навук.
Спецыяльнасць «Сямейнае кансультаванне» прадугледжана для асобаў, якія хацелі б на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных пытанняў, звязаных з сужэнскім і сямейным жыццём вернікаў.
Спецыяльнасць «Кансультаванне ў галіне залежнасцей»прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных праблем, звязаных з разнастайнымі залежнасцямі і сузалежнасцю вернікаў.
Каб стаць студэнтам каледжа, трэба прадставіць пакет дакументаў, у ліку які:
- Заява на імя дырэктара (напісаная ўласнаручна)
- Біяграфія (напісаная ўласнаручна)
- Рэкамендацыйны ліст ад пробашча парафіі
- Копіі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі
- 2 фотаздымкі 3×4;
- Копія атэстата аб агульная сярэдняй адукацыі або іншыя дакументы аб адукацыі
- Копія пашпарта
- Медыцынская даведка па форме 086
Экзамен па ведам з катэхізіса і вусная кваліфікацыйная размова пройдуць у два туры: 26 жніўня (першы тур) і 2 верасня (2 тур). Дакументы можна падаць раней альбо непасрэдна ў дзень здачы экзаменаў.
Увага! Перад падачай дакументаў пажадана звязацца з сакратарыятам Каледжа па тэлефоне: +375 (163) 57-93-14; +375 (29) 513-57-92 або праз электронную пошту callegge@gmail.com, — узгадніўшы час падачы дакументаў.
Мансеньёр Марынка Антолавіч — Часовы павераны ў справах Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі!

Пра гэта 15 снежня паведаміла Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь.
Да прыезду новага Апостальскага Нунцыя Часовым павераным у справах Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі прызначаны сакратар Апостальскай Нунцыятуры мансеньёр Марынка Антолавіч.
З біяграфіі мансеньёра Марынка Анталовіча:
Мансеньёр Марынка Антолавіч (Marinko Antolović) нарадзіўся 27 студзеня 1976 г. у г. Зэніцы (Боснія і Герцагавіна). Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 29 чэрвеня 2000 г. у Сараеве; з’яўляецца прэзбітэрам архідыяцэзіі Врбосна, Сараева. У 2001-2005 гадах вучыўся ў Pontificio Istituto Biblico ў Рыме, дзе атрымаў ступень ліцэнцыята біблійных навук.
У 2005-2008 гадах вучыўся ў Pontificia Accademia Ecclesiastica ў Рыме. У 2008 г. атрымаў ступень доктара біблійнай тэалогіі ў Папскім універсітэце Urbaniana ў Рыме. У 2008-2011 гадах выконваў абавязкі сакратара Апостальскай Нунцыятуры ў Новай Зеландыі; ў 2011-2015 гадах займаў пасаду сакратара Пастаяннага Прадстаўніцтва Святога Пасаду пры міжнародных арганізацыях у Вене.