Уступная кампанія
Дзень адчыненых дзвярэй
Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах сардэчна запрашае жадаючых пазнаёміцца з гэтай каталіцкай навучальнай установай на «Дзень адчыненых дзвярэй». Гэта магчымасць даведацца аб прапанаваных спецыяльнасцях, умовах паступлення, студэнцкага жыцця і задаць пытанні прадстаўнікам навучальнай установы.
Мерапрыемства пройдзе ў суботу 21 чэрвеня з 10.00 па 18.00 ў «Доме Святой Тройцы», якім апякуюцца айцы вербісты, па адрасе: г. Баранавічы, вул. Тараса Шаўчэнкі, 6.
У праграме:
- экскурсія па навучальным комплексе,
- інфармацыя аб парадку паступлення, праграмах, якія вывучаюцца ў каледжы і ўмовах навучання і пражывання,
- наведванне Музея Бібліі, створанага пры каледжы,
- сустрэча з дырэктарам каледжа, выкладчыкамі, студэнтамі і выпускнікамі за кубачкам гарбаты.
Даведкі па тэлефонах:
+375 (163) 67 64 19,
+375 (29) 513 57 92 (МТС),
+375 (29) 644 26 05 (А1).
Абітурыенту
Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах абвяшчае набор студэнтаў на 2024–2025 навучальны год
Мэтай каледжа з’яўляецца паглыбленне рэлігійных ведаў, умацаванне веры, развіцце
хрысціянскай культуры і падрыхтоўка спецыялістаў для працы ў парафіях у якасці катэхетаў і сямейных кансультантаў.
Студэнты каледжа атрымліваюць веды па разнастайных прадметах: Святое Пісанне, дагматычная, маральная, фундаментальная і пастаральная тэалогіі, тэалогія духоўнасці, гісторыя Касцёла, кананічнае права, літургіка, патралогія, рэлігіязнаўства, сацыяльнае вучэнне Касцёла, місіялогія, экуменізм, філасофія, філасоўская антрапалогія, біяэтыка, катэхетыка, сродкі масавай камунікацыі і шэраг псіхалагічных дысцыплін і трэнінгаў.
Акрамя ведаў навучэнцы здабудуць новых сяброў-аднадумцаў, змогуць прайсці духоўную
фармацыю, развіць свае асабістыя таленты і атрымаюць шанец праявіць іх у служэнні людзям і Богу.
Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень). Форма навучання — завочная. Заняткі праводзяцца у субботу і нядзелю 2 разы ў месяц.
Навучанне бясплатнае. Іншагароднія студэнты забяспечваюцца начлегам і сілкаваннем.
Прымаюцца асобы ад 18 гадоў
Каб стаць студэнтам Катэхетычнага каледжа неабходна:
- Вызначыцца са спецыялізацыяй:
- Катэхетыка — прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння ўстановы працаваць у парафіях у якасці катэхета (выкладчыка катэхізіса)
Дадаткова на гэтай спецыялізацыі можна атрымаць наступныя кваліфікацыі:
- арганізатар літургіі
- арганізатар рэлігійнага турызму і адпачынку
- супрацоўнік каталіцкіх СМІ
- Агульная тэалогія (без права выкладання катэхізіса) — прадугледжана для асобаў, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію;
- «Сямейнае кансультаванне» — прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных пытанняў, звязаных з сужэнскім і сямейным жыццём вернікаў.
- «Кансультаванне ў галіне залежнасцяў» — прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных праблем, звязаных з разнастайнымі залежнасцямі і сузалежнасцю вернікаў.
2.Прадставіць наступныя дакументы:
Біяграфія (напісаная ўласнаручна);
Рэкамендацыйны ліст ад пробашча парафіі;
Копіі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі;
2 фотаздымкі 3×4;
Копія атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі ці іншыя дакументы аб адукацыі;
Копія пашпарта;
Медыцынская даведка.
- Здаць экзамен з катэхізіса і прайсці вусную кваліфікацыйную размову.
Дакументы можна падаць раней альбо непасрэдна ў дзень здачы экзаменаў.
Уступны экзамен для абітурыентаў на выбар:
- 24 жніўня ў 11.00;
- 7 верасня ў 11.00.
Адрас каледжа: 225411 г. Баранавічы, вул. Т. Шаўчэнкі, 6
Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефонах:
тэл/факс: 8 (0163) 67-64-19
МТС: +375 29 513-57-92; А1: +375 29 644-26-05
e-mail: callegge@gmail.com