Архіў аўтара: Марына Пашкевіч
У Катэхетычным каледжы адкрыўся новы навучальны год
26 верасня ў Катэхетычным каледжы імя З. Лазінскага ў Баранавічах адбылася святочная святая Імша, прысвечаная распачаццю новага навучальнага года. Імшу канцэлебравалі новы дырэктар каледжа кс. Павел Рудзьман, выкладчык дагматычнай тэалогіі кс. Алег Сількевіч і выкладчык гісторыі філасофіі кс. Юрый Павайба.
Каледж вачыма выпускнікоў 2015
На інаўгурацыі новага навучальнага года падчас уручэння дыпломаў выпускнікі каледжа расказалі ў прэзентацыі, чым за тры гады стала для іх гэтая навучальная ўстанова.