Рады вас вітаць на сайце нашага каледжа!

Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага —
першая ў Беларусі свецкая каталіцкая навучальная ўстанова!

Дзякуючы аптымальна арганізаванай навучальнай дзейнасці і адданай працы высокакваліфікаваных выкладчыкаў студэнты каледжа маюць магчымасць атрымаць веды па тэалогіі, гісторыі Касцёла, біблістыцы, педагогіцы,
філасофіі, псіхалогіі, а таксама прайсці духоўную
фармацыю і развіць свае таленты.

Сярод мэтаў Катэхетычнага каледжа —
умацаванне веры, пашырэнне
рэлігійных ведаў і развіцце
хрысціянскай культуры.

Набор навучэнцаў на 2025–2026 навучальны год

Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія) абвяшчае набор навучэнцаў на 2025-2026 навучальны год. Уступныя экзамены пройдуць у жніўні і ў верасні.
Уступны экзамен для абітурыентаў на выбар:

  • 30 жніўня ў 11.00;
  • 6 верасня ў 11.00.

Адрас каледжа:
вул. Тараса Шаўчэнкі, 6
225411 г. Баранавічы

Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефонах:

e-mail: callegge@gmail.com

Спецыялізацыіі:
·         Катэхетыка — прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння ўстановы працаваць у парафіях у якасці катэхета (выкладчыка катэхізіса)
Дадаткова на гэтай спецыялізацыі можна атрымаць наступныя кваліфікацыі:
—  арганізатар літургіі
—  арганізатар рэлігійнага турызму і адпачынку
—  супрацоўнік каталіцкіх СМІ
 
·         Агульная тэалогія (без права выкладання катэхізіса) — прадугледжана для асобаў, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію;
 
·         «Сямейнае кансультаванне» — прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных пытанняў, звязаных з сужэнскім і сямейным жыццём вернікаў.
 
«Кансультаванне ў галіне залежнасцяў»  — прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні