Аплатковая сустрэча 2016
17 снежня у Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах адбылася аплатковая сустрэча студэнтаў, выкладчыкаў і гасцей каледжа.
Традыцыйна святочны вечар пачаўся святой Імшой, якую цэлебраваў біскуп Антоній Дзям’янка. Пад час гаміліі біскуп звярнуў увагу на постаць Папы Францішкі, з нагоды яго 80-ці годдзя, і адзначыў, што ён з’яўляецца прыкладам чалавека, які заўжды дзейнічае і ніколі не спыняецца ў праслаўленні Госпада
Пасля Імшы студэнты паказалі батлейку на сучасны лад, у якой паспрабавалі паказаць, як змяняюцца адносіны паміж людзмі, калі ў іх жыцці нараджаецца Езус
Дзяленне аплаткай стварыла асаблівую сямейную атмасферу і кожны мог сказаць адзін аднаму добрае слова і скласці святочныя пажаданні. Падчас смачнай вячэры студэнты працягнулі дзяліцца радасцю і спяваць калядныя спевы. Кожны мог паўдзельнічаць у цікавых конкурсах і атрымаць прыемныя падарункі
Усе студэнты удзельнічалі ў падрыхтоўцы свята і асабліва прыемна было бачыць задаволеныя ўсмешкі на прыканцы вечара.