Абітурыенту

Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах абвяшчае набор студэнтаў на 2024–2025 навучальны год

Мэтай каледжа з’яўляецца паглыбленне рэлігійных ведаў, умацаванне веры, развіцце
хрысціянскай культуры і падрыхтоўка спецыялістаў для працы ў парафіях у якасці катэхетаў і сямейных кансультантаў.

Студэнты каледжа  атрымліваюць веды па разнастайных прадметах: Святое Пісанне, дагматычная, маральная, фундаментальная і пастаральная тэалогіі, тэалогія духоўнасці, гісторыя Касцёла, кананічнае права, літургіка, патралогія, рэлігіязнаўства, сацыяльнае вучэнне Касцёла, місіялогія, экуменізм, філасофія, філасоўская антрапалогія, біяэтыка, катэхетыка, сродкі масавай камунікацыі і  шэраг псіхалагічных дысцыплін і трэнінгаў.

Акрамя ведаў навучэнцы здабудуць новых сяброў-аднадумцаў, змогуць прайсці духоўную
фармацыю,  развіць свае асабістыя таленты і атрымаюць шанец  праявіць іх у служэнні людзям і Богу.

Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень). Форма навучання — завочная. Заняткі праводзяцца  у субботу і нядзелю 2 разы ў месяц.

Навучанне бясплатнае. Іншагароднія студэнты забяспечваюцца начлегам і сілкаваннем.

Прымаюцца асобы ад 18 гадоў

Каб стаць студэнтам Катэхетычнага каледжа неабходна:

  1. Вызначыцца са спецыялізацыяй:
  • Катэхетыка — прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння ўстановы працаваць у парафіях у якасці катэхета (выкладчыка катэхізіса)

Дадаткова на гэтай спецыялізацыі можна атрымаць наступныя кваліфікацыі:

  • арганізатар літургіі
  • арганізатар рэлігійнага турызму і адпачынку
  • супрацоўнік каталіцкіх СМІ

 

  • Агульная тэалогія (без права выкладання катэхізіса) — прадугледжана для асобаў, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію;

 

  • «Сямейнае кансультаванне» — прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных пытанняў, звязаных з сужэнскім і сямейным жыццём вернікаў.

 

  • «Кансультаванне ў галіне залежнасцяў» — прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных праблем, звязаных з разнастайнымі залежнасцямі і сузалежнасцю вернікаў.

2.Прадставіць наступныя дакументы:

Біяграфія (напісаная ўласнаручна);
Рэкамендацыйны ліст ад пробашча парафіі;
Копіі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі;
2 фотаздымкі 3×4;
Копія атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі ці іншыя дакументы аб адукацыі;
Копія пашпарта;
Медыцынская даведка.

  1. Здаць экзамен з катэхізіса і прайсці вусную кваліфікацыйную размову.

Дакументы можна падаць раней альбо непасрэдна ў дзень здачы экзаменаў.

                Уступны экзамен для абітурыентаў на выбар:

  • 24 жніўня ў 11.00;
  • 7 верасня ў 11.00.

Адрас каледжа:     225411 г. Баранавічы, вул. Т. Шаўчэнкі, 6

Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефонах:

тэл/факс: 8 (0163) 67-64-19

МТС: +375 29 513-57-92;  А1:  +375 29 644-26-05

                e-mail: callegge@gmail.com